Прапануе яе замежная кампанія, рэзідэнт Парка высокіх тэхналогій, якая займаецца распрацоўкай праграмных прадуктаў. На заробак у 27,8 тысячы рублёў шукаюць намесніка дырэктара. З патрабаванняў — вышэйшая адукацыя, валоданне англійскай мовай і іўрытам на добрым узроўні, вопыт работы ў распрацоўцы праграмнага забеспячэння, стаж на пасадзе менеджара ў замежных кампаніях не менш за два гады.
У Агульнарэспубліканскім банку вакансій такія прапановы — адзінкавыя. Свабодных месцаў з заробкам ад 10 тысяч рублёў усяго дзевяць. Усе яны знаходзяцца ў сталіцы. Сярод наймальнікаў, што гатовы плаціць такія вялікія грошы, — ІТ-кампаніі, прадстаўніцтва турэцкіх авіяліній, фірмы, якія займаюцца тэхнічным абслугоўваннем нерухомасці і ўпакоўкай.
Усяго на біржы працы налічваецца 51 880 вакансій. Доля свабодных месцаў з аплатай да 300 рублёў — 28 працэнтаў, ад 300 да 500 рублёў — 43,4 працэнта. Ад 500 да тысячы рублёў у месяц абяцаюць на кожнай чацвёртай вакансіі. Толькі 2,4 працэнта прапаноў утрымліваюць заробак больш за тысячу рублёў.
Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ
А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.
Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.
«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».
Каментары