Вы тут

Адказы на пытаннi першага тура віктарыны «Мая Скарыніяна»


Вiтаем усiх, хто далучыўся да цiкавай вандроўкi па шляхах нашага першадрукара. Мяркуем, запiсацца ў скарыназнаўцы было няпроста: пытаннi першага тура нашай вiктарыны былi не самыя лёгкiя. Але ж i задумана яна была не толькi як забаўляльная «размiнка для мазгоў», але i як нагода пашукаць патрэбныя звесткi ў розных крынiцах, тым самым даведаўшыся пра Скарыну i яго спадчыну больш. Бо чым больш ведаеш, тым больш падстаў ганарыцца, тым больш можаш абгрунтаваць для сябе i для iншых велiчнасць яго асобы i яго спраў.

А скарыназнаўцы-аматары ў нас ёсць, пра што i сведчаць адказы, дасланыя вамi на пытаннi першага тура. Пiсьмы — электронныя i па пошце — рэдакцыя атрымала з розных куточкаў нашай краiны, з гарадоў i вёсак. Да ўдзелу ў вiктарыне далучылiся сем'i, гурткi, краязнаўчыя суполкi. Спаборнiцтва за перамогу ўжо з першага тура разгарнулася сур'ёзнае. Нямногiя выйшлi з яго без страчаных балаў (без няправiльных адказаў).

Але не варта апускаць рукi, калi ўбачыце, што, адказваючы на пытаннi першага тура, вы не заўсёды мелi рацыю. Наперадзе яшчэ два туры, i абяцаем — лягчэй не будзе. Так што шанцы апынуцца сярод пераможцаў i прыехаць у Мiнск на бясплатную падрабязную экскурсiю па Нацыянальнай бiблiятэцы ёсць ва ўсiх без выключэння ўдзельнiкаў.

I, вядома ж, не забудзьцеся аформiць падпiску на «Звязду» на III квартал. У iм мы будзем не толькi падводзiць вынiкi — у публiкацыях газеты, магчыма, вы знойдзеце падказкi да пытанняў. Заставайцеся з намi — будзе цiкава!


Адказы на пытаннi першага тура

1. Кiм па родзе заняткаў быў бацька Францыска Скарыны Лука?

  • Вядома, што Скарына быў сынам купца.

2. У Полацку нядаўна археолагi знайшлi рэшткi будынка, якi меркавана звязаны з iменем Скарыны (цяпер ён знаходзiцца на тэрыторыi прысядзiбнага ўчастка аднаго з палачан). Што, як лiчаць гiсторыкi, там месцiлася ў часы Скарыны?

  • Як мяркуюць даследчыкi, на гэтым месцы мог знаходзiцца бернардзiнскi кляштар, у якiм Скарына мог атрымаць першапачатковую адукацыю.

3. Абярыце найбольш рэальны маршрут перамяшчэння Францыска Скарыны па гарадах Еўропы ў храналагiчным парадку:

  • З Полацка Скарына паехаў вучыцца ў Кракаў, затым працягваў адукацыю ў Падуi, дзе атрымаў ступень доктара навук, пасля працаваў у Празе, дзе i выдаў першую кнiгу, потым у Вiльнi заснаваў першую на тэрыторыi ВКЛ друкарню. Ёсць сведчаннi, што пасля хацеў друкаваць або прадаваць кнiгi i ў Маскве, з гэтай прапановай туды i паехаў.

4. Як называлася першая кнiга Скарыны, якая пабачыла свет у 1517 годзе?

  • «Псалтыр».

5. Устаўце прапушчанае бiблейскае iмя ў славутай скарынаўскай прадмове: «Таму i Юдзiф, любячы край, дзе калiсьцi на свет нарадзiлася, не шкадавала самое сябе, каб адвесцi ад краю айчыннага небяспеку...»

6. Хто з беларусаў упершыню згадаў iмя Скарыны ў газеце «Наша нiва» ў пачатку ХХ стагоддзя?

  • Адным з першых, хто заняўся вывучэннем жыцця i спадчыны Скарыны, быў Вацлаў Ластоўскi. Але першай была ўсё ж публiкацыя ў «Нашай нiве» ў вераснi 1909 года «Калi друкавалася першая беларуская Бiблiя?», i аўтарам яе быў Сяргей Палуян.

7. Якiм было прозвiшча ленiнградскага калекцыянера, у якога ў 1925 годзе былi набытыя першыя асобнiкi скарынавых кнiг для Беларускай дзяржаўнай бiблiятэкi?

  • Камарнiцкi.

8. Як у Мiнску называецца вулiца, якая з 1967 па 1989 год насiла iмя Францыска Скарыны?

  • Яна носiць iмя Героя Савецкага Саюза Мiкалая Алешава. Акадэмiчная была вулiцай Скарыны ў 1989—1997 годзе, праспект Незалежнасцi насiў яго iмя ў 1991—2005. Цяпер вулiца Скарыны знаходзiцца побач з Нацыянальнай бiблiятэкай.

9. Калi сёлета дакладная дата 500-годдзя беларускага кнiгадрукавання?

  • «Псалтыр» быў надрукаваны ў Празе 6 жнiўня 1517 года. Адпаведна 6 жнiўня 2017 года спаўняецца роўна 500 гадоў з таго часу.

10. Пытанне ад Нацыянальнай бiблiятэкi Беларусi.

Як звалi жонку Францыска Скарыны?

  • Жонку першадрукара звалi Маргарыта, з дакументаў, што захавалiся, вядома, што яна была ўдавой вiленскага радцы Юрыя Адвернiка.

Загаловак у газеце: Мая Скарынiяна

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».