Вы тут

Адрасную сацдапамогу атрымаць будзе прасцей


Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка 15 чэрвеня падпісаў Указ №211 «Аб удасканаленні парадку прадастаўлення дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі», які ўступіць у сілу з 1 ліпеня. Ён накіраваны на павышэнне даступнасці і ўзроўню сацыяльнай падтрымкі насельніцтва, а таксама на стварэнне адзінай сістэмы забеспячэння тэхнічнымі сродкамі сацыяльнай рэабілітацыі.


У адпаведнасці з гэтым указам інваліды ІІІ групы і дзеці, якія маюць патрэбу ў сродках рэабілітацыі (не абавязкова інваліды), надзяляюцца правам ільготнага забеспячэння такімі сродкамі. У сувязі з гэтым з сістэмы дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі будзе выключана сацыяльная дапамога на аплату тэхнічных сродкаў сацыяльнай рэабілітацыі.

Інваліды ІІІ групы і дзеці, якія маюць патрэбу ў сродках рэабілітацыі, змогуць бясплатна атрымліваць праз дзяржаўныя арганізацыі аховы здароўя слыхавыя апараты, вочныя пратэзы, інсулінавыя шпрыцы і іголкі для шпрыц-ручак, тэст-палоскі. Забеспячэнне пратэзамі (артэзамі) верхніх і ніжніх канечнасцяў, вырабамі для кансерватыўнага лячэння набытых і прыроджаных дэфармацый у дзяцей, артэзамі на пазваночнік, артапедычным абуткам, пратэзамі малочнай залозы будзе ажыццяўляцца Беларускім пратэзна-артапедычным аднаўленчым цэнтрам і яго філіяламі. Таксама пашыраны пералік прадметаў гігіены, выдаткі на набыццё якіх будуць кампенсавацца ў рамках выплаты сацыяльнай дапамогі для пакрыцця выдаткаў на набыццё падгузкаў. Спрашчаецца і працэдура звароту за такім відам дапамогі. Падаць адпаведную заяву ў органы па працы, занятасці і сацыяльнай абароне змогуць блізкія сваякі інвалідаў.

Адначасова будзе ўзмоцнена дзяржпадтрымка асобных катэгорый малазабяспечаных сем'яў. Так, сем'і, якія выхоўваюць непаўналетніх дзяцей, у якіх бацькі з'яўляюцца інвалідамі І ці ІІ групы альбо адзін з бацькоў з'яўляецца інвалідам І групы, а другі ажыццяўляе яго догляд, змогуць атрымліваць штомесячную сацыяльную дапамогу 12 месяцаў.

Святлана БУСЬКО

busko@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».