Вы тут

Віншаванне Прэзідэнта з Днём медыцынскіх работнікаў


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў аховы здароўя з прафесійным святам — Днём медыцынскіх работнікаў.


«Беларуская ахова здароўя сёння дасягнула значных поспехаў у прафілактыцы і дыягностыцы захворванняў, лячэнні пацыентаў, а таксама пазітыўнай дынамікі асноўных дэмаграфічных працэсаў, — гаворыцца ў віншаванні. — Многія паказчыкі, якія характарызуюць работу галіны, застаюцца найлепшымі сярод краін свету. Айчынная медыцына арыентавана на інавацыйнае развіццё».

Кіраўнік дзяржавы выказаў перакананасць, што ў Год навукі, які аб'яўлены ў Беларусі, залогам поспеху сістэмы аховы здароўя стане актыўная інтэграцыя ўнікальных навуковых даследаванняў у практыку.

Паводле слоў Прэзідэнта, слоў падзякі за самаадданую працу заслугоўваюць вучоныя, урачы, сярэдні і малодшы медыцынскі персанал, спецыялісты сумежных прафесій, ад якіх залежыць захаванне здароўя і якасць жыцця людзей.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў усім моцнага здароўя, шчасця і поспехаў у высакароднай і адказнай працы.

Загаловак у газеце: Арыентацыя — у будучае

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».