Вы тут

Як на Ашмяншчыне развіваюць міжнародны велатурызм


У таго, хто першы раз чуе слова велатурызм, яно нярэдка выклікае шчырае здзіўленне. А тут — яшчэ і міжнародны! На самай справе гэта выдатны спосаб сумясціць прыемнае з карысным: атрымаць новыя ўражанні і ўмацаваць здароўе. А выгаднае размяшчэнне Ашмянскага раёна толькі спрыяе развіццю гэтага перспектыўнага напрамку.


Веладарожка — «прадукт» праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва «Латвія — Літва — Беларусь» у межах Еўрапейскага інструмента добрасуседства і партнёрства. Гэтая частка праграмы накіравана на развіццё веласіпеднага турызму і турысцка-інфармацыйнай сістэмы ў прыгранічным рэгіёне Літвы і Беларусі.

Галоўным партнёрам Ашмянскага раёна стаў літоўскі муніцыпалітэт Бірштанас, а 90% кошту аб'екта, які абышоўся ў 705 тысяч еўра, прафінансавала Еўрапейская камісія.

— Веладарожка працягласцю 1,8 км размешчана ў маляўнічай лесапаркавай зоне ўрочышча “Сухая». Дзякуючы яе з'яўленню ў горадзе пачаў актыўна развівацца веларух, што мы з радасцю падтрымліваем. Напрыклад, мы правялі велапарад у гонар пачатку сезона, Дня Перамогі і заканчэння навучальнага года, — паведаміла інструктар-метадыст па турызме аддзела адукацыі, спорту і турызму Ашмянскага райвыканкама Ала СТЭФАНОЎСКАЯ.

У цэлым праграма супрацоўніцтва вельмі маштабная. Спецыялісты трох краін ужо распрацавалі зручныя і пазнавальныя веламаршруты па горадзе Алітусе і Алітускім раёне Латвіі, літоўскім Бірштанасе і беларускім Гродне і Ашмянах. Дарэчы, для Ашмянскага раёна прадумана цэлых пяць турыстычных маршрутаў працягласцю да 37 кіламетраў. Сярод іх маршруты з загадкавымі назвамі «Шляхецкі», «Нявесцін камень», «Гіпіка», «Магнацкі» і «Урочышча Сухая даліна». Падчас падарожжаў можна ўбачыць, напрыклад, цуд прыроды — велізарны гладкі валун, адчуць сябе каранаванай асобай у старажытным замку або пабываць у конна-спартыўным цэнтры. Увогуле, нават самы спрактыкаваны турыст зможа адкрыць для сябе нешта новае.

Праект закліканы ўнесці ўклад у захаванне навакольнага асяроддзя, развіццё турыстычнага патэнцыялу рэгіёнаў і ўмацаванне пабрацімскіх адносін паміж дзвюма краінамі.

Загаловак у газеце: Я буду доўга гнаць веласіпед...

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».