Вы тут

Музей міжнароднага значэння ў аграгарадку


Дуга Струвэ — гэта самае доўгае ў гісторыі, больш як 2820 кіламетраў, градуснае вымярэнне дугі мерыдыяна. Яно праводзілася з 1816 па 1855 гады і названа так у гонар расійскага астранома нямецкага паходжання Фрыдрыха Струвэ, які быў ідэйным натхняльнікам даследавання. Дуга праходзіла і праз тэрыторыю Ашмянскага раёна, дзе цяпер у аграгарадку Гальшаны створаны і прысвечаны ёй музей.


Вымярэнне праводзілася з мэтай вывучэння геаметрычных параметраў зямлі, яе формы і памеру. У выніку было закладзена 265 геадэзічных пунктаў, якія і ўяўляюць гэтую самую дугу, зараз прызнаную Помнікам Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Самі пункты — гэта закапаныя ў зямлю геадэзічныя кубы два на два метры, пазначаныя зверху драўляным слупом.

На тэрыторыі Рэспублікі Беларусь было закладзена 34 геадэзічныя пункты, якія праходзяць па тэрыторыі Гродзенскай і Брэсцкай абласцей. У Ашмянскім раёне знаходзіцца геадэзічны пункт «Тупішкі», адкрыты як турыстычны аб'ект у 2007 годзе. Пасля гэтай падзеі цікавасць у мясцовых жыхароў і наведвальнікаў краю да Дугі Струве рэзка ўзрасла, таму супрацоўнікі Гальшанскай бібліятэкі прынялі рашэнне стварыць тэматычны музей.

Як расказала Алёна ЮНЕВІЧ, загадчыца сельскай бібліятэкі аграгарадка Гальшаны і кіраўнік музея «Дуга, якая аб'ядноўвае народы і культуры», у 2011 годзе ідэя перамагла на конкурсе еўрапейскіх міні-праектаў «Тандэм». Сам музей быў адкрыты ў 2013 годзе. Аднак яшчэ да афіцыйнага адкрыцця яго наведалі ўдзельнікі «Гальшанскіх чытанняў» і пятага пасяджэння каардынацыйнага камітэта па пытаннях Дугі Струвэ.  Пасяджэнні адбываюцца раз на два гады ў краінах, праз якія праходзіць Дуга. Дарэчы, іх 10: Нарвегія, Швецыя, Фінляндыя, Эстонія, Літва, Латвія, Беларусь, Украіна, Расія, Малдова.

Перад супрацоўнікамі музея стаіць задача стварыць экспазіцыю інфармацыйнага, а не матэрыяльнага плана. Даследчыкі збіраюць даныя аб людзях, якія стваралі Дугу Струвэ (асаблівая ўвага ўдзяляецца выхадцу з Ашмяншчыны Іосіфу Хоцьку), выхадцу з Ашмяншчыны, аб краінах і пунктах, праз якія яна праходзіць. Акрамя турыстаў з краін, якія маюць непасрэднае дачыненне да гэтага помніка, музей, прысвечаны Дузе Струве, з-за сваёй гістарычнай значнасці выклікае жывую цікавасць і ў прадстаўнікоў іншых дзяржаў, напрыклад Вялікабрытаніі, Бельгіі, Японіі.

Загаловак у газеце: «Дуга, якая аб'ядноўвае народы і культуры»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?