Вы тут

Незвычайны тайнік са зброяй выявілі каля вёскі Дзмітравічы


Незвычайны тайнік са зброяй выявілі работнікі Бярэзінскай міжрайінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету каля вёскі Дзмітравічы.


Яго прыкрывала «дзверца», прапіленая бензапілой. Унутры дуба ўтварылася глыбокая поласць... У схованцы знаходзіліся дзве гладкаствольныя паляўнічыя стрэльбы і два патранташы з 15 патронамі, якія, па ўсёй бачнасці, належалі браканьерам. Канфіскаванае перадалі ў Бярэзінскі РАУС. Дарэчы, паўтара года таму дзяржінспектары ўжо затрымлівалі двух жыхароў вёскі Дзмітравічы, якія палявалі з незарэгістраванай зброяй.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: Схованка... у ствале дуба

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.