Вы тут

«Альфа-Груп» пашырае прысутнасць у Беларусі


Учора кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка правёў рабочую сустрэчу з Пятром Авенам, старшынёй савета дырэктараў ABH Holdings S.A, членам савета дырэктараў «Альфа-Банка» (Расiя), членам назiральнага савета «Альфа-Груп».


— Улічваючы блiзкiя адносiны Беларусi i Расii, дзiўна, што дагэтуль такая магутная арганiзацыя, як ваша, маючы такiя магчымасцi i фiнансавыя, i матэрыяльныя, не вельмi прадстаўлена ў Беларусi, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. — Хацелася б, каб гэта атрымала далейшае развiццё i каб ваша група кампанiй убачыла Беларусь i знайшла тут сваё месца. Я гатовы падключыцца да таго, каб ваша група магла працаваць у iнтарэсах i Беларусi, i Расii з выкананнем усiх законаў i прынцыпаў вядзення бiзнесу, якiм вы адданы, я гэта добра ведаю.

Пётр Авен расказаў, што кампанiя развiвае свой бiзнес, перш за ўсё гэта датычыцца «Альфа-Банка». Асаблiва кансорцыуму цiкавы рознiчны рынак i электронны бiзнес.

Надзея ЮШКЕВIЧ

yushkevich@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.