Вы тут

Румынская паэма «Лучафэрул» перакладзена на беларускую мову


У габеленавай зале Мінскага дзяржаўнага каледжа імя М. І. Глінкі адбылося першае чытанне перакладу на беларускую мову паэмы "Лучафэрул", напісанай класікам румынскай нацыянальнай паэзіі Міхаем Эмінэску.


Пераклад, які зрабіла адказны сакратар часопіса «Полымя», паэтэса Юлія Алейчанка, прагучаў у незвычайным выкананні: яго чыталі па чарзе на румынскай, беларускай, рускай мовах. Разам з навучэнцамі і настаўнікамі каледжа вершаваны твор слухалі жаданыя госці — пасол Румыніі ў Рэспубліцы Беларусь Віарэл Машану, навучэнцы і выкладчыкі румынскага ліцэя імя Канстанціна Брэілою.

Шляхі сяброўства не ўпершыню прыводзяць у сталіцу Беларусі замежных дзеячаў мастацтва. Дзякуючы плённым грамадскім сувязям напрыканцы мінулага года ў Мінску можна было пабываць на румынска-беларускай выстаўцы скульптуры, жывапісу і графікі, убачыць выступленне артыстаў румынскага тэатра «Пас спарту».

Прэм'ернае чытанне перакладу паэмы «Лучафэрул» на беларускую мову папярэднічала яшчэ адной знакавай падзеі. Перад прысутнымі ва ўрачыстай абстаноўцы адбылося падпісанне Дамовы аб міжнародным супрацоўніцтве паміж беларускім і румынскім каледжамі ў сферы культуры.

Першым вынікам такога супрацоўніцтва ў той жа дзень стаў цудоўны канцэрт, дзе ў выкананні навучэнцаў мінскага каледжа і іх замежных гасцей прагучалі лепшыя творы музычнай спадчыны нашых народаў.

Яўген Пясецкі

Фота аўтара

Загаловак у газеце: Праз сяброўства — у свет мастацтва

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».