Вы тут

Жыхарка Магілёва выцягвала кашалькі з кішэняў пакупнікоў


Не кладзіце кашалёк у кошык і іншыя лёгкадаступныя месцы. Бо так вы вельмі спакушаеце тых людзей, якія прывыклі карыстацца лёгкай нажывай. У Магілёве нядаўна чарговы раз судзілі неаднаразова судзімую магіляўчанку, якая прыходзіла ў буйныя гандлёвыя цэнтры, каб разжыцца на грошы за кошт няўважлівых пакупнікоў.


— Грамадзянка нідзе не працавала і жыла толькі за кошт гэтых крадзяжоў, — паведаміў намеснік начальніка аддзела пракуратуры Магілёўскай вобласці Яўген Івуцін. — Цікавасць для яе прадстаўлялі больш забяспечаныя жанчыны сярэдняга ўзросту або пенсіянеркі, якія клалі кашалькі ў інвентарныя кошыкі крамы. Пакуль пакупніца разглядала тавар, абвінавачаная набліжалася да яе з выглядам, што таксама нешта хоча купіць, і непрыкметна вымала кашалёк. На шчасце, злачынцу ўдалося схапіць, як той казаў, за руку. У ходзе судовага разбору сваякі абвінавачанай нават пакрылі пацярпелым страты. Але наступны год жанчына правядзе за кратамі.

Нэлі ЗІГУЛЯ

zіgulya@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Не кладзіце кашалёк у кошык

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».