Вы тут

Дырэктар амерыканскай школы заплаціць за лета без гаджэтаў


Дырэктар прыватнай сярэдняй школы ў Вашынгтоне Дыяна Сміт паабяцала заплаціць вучням па 100 долараў, калі тыя адмовяцца ад выкарыстання гаджэтаў на час летніх вакацый, паведамляе The Washіngton Post.


Сміт расказала, што для пачатку яна прапанавала дзецям правесці кожны летні аўторак без тэлефонаў і любых іншых электронных прылад. «Не люблю, калі настаўнікі падкупляюць вучняў смачнасцямі, але ў гэтым выпадку я парушу ўласныя правілы. Я ўпэўнена, што ў гэтым пытанні яны маюць патрэбу ў дапамозе», — адзначыла дырэктар. Жанчына дадала, што ўзначальвае школу з 2008 года, і з кожным годам сітуацыя становіцца ўсё горшай: падлеткі не высыпаюцца з-за таго, што дапазна сядзяць у інтэрнэце і пішуць адзін аднаму пасярод ночы паведамленні. Яна абвясціла аб сваёй ініцыятыве бацькам, і тыя яе цалкам падтрымалі. Дырэктар таксама ўдакладніла, што гатовая плаціць дзецям са сваёй кішэні за адзін дзень штотыдзень, свабодны ад гаджэтаў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».