Вы тут

Амерыканскі пенсіянер знайшоў у гаражы карціну коштам $5 млн


Амерыканец з горада Скотсдэйл раптам знайшоў у сябе ў гаражы карціну ідэолага абстрактнага экспрэсіянізму.


У Скотсдэйле (штат Арызона) пенсіянер выставіў на таргі страчаную карціну амерыканскага мастака Джэксана Полака, якую знайшоў у гаражы, паведамляе ІА REGNUM. Мужчына разбіраў гараж перад пераездам у дом састарэлых і знайшоў некалькі карцін. Высветлілася, што адно з палотнаў — безназоўная карціна, напісаная гуашшу, — належыць пэндзлю Полака. Раней малюнкам валодала зводная сястра пенсіянера, нью-ёркская свецкая львіца Джэніфер Гордан Косгрыф.

Карціна была створана Полакам паміж 1945 і 1949 годам. Яе выставяць на аўкцыён да 20 чэрвеня. Стартавая цана — $5 млн, аднак чакаецца, што кошт палатна можа скласці да $15 млн. Перад продажам карціну адрэстаўрыруюць — яна доўгі час вісела ў доме, дзе шмат курылі, і моцна пашкоджана.

Загаловак у газеце: Пенсіянер знайшоў у гаражы карціну на мільёны

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.