Вы тут

Зрэшты мітрэнга адолела


Штотыдзень у эфіры тэлеканала «Беларусь 3» тэлевіктарына «Размаўляем па-беларуску». Для таго каб стаць яе ўдзельнікамі, неабходна зайсці на сайт tvrgomel.by або 3belarus.by і праз банер «Размаўляем па-беларуску» запоўніць заяўку на каманду з трох чалавек. Ну, а праверыць сваё веданне роднай мовы пасля таго, як праграма выйшла ў эфір, можна з дапамогай «Звязды». Ці ведалі вы, што:


мітрэ́нга (разм.) — неспакой, непрыемнае здарэнне. Тая самая трывога;

фіні́фць — эмаль для нанясення ўзору на фарфор, метал. Фініфцевы пярсцёнак;

цэхін — венецыянская залатая манета. Карані слова ідуць з італьянскай мовы;

міну́скулы — дробныя літары ў почырках старажытнай пІсьменнасці. Паходзіць ад лацінскага mіnusculus — вельмі малы;

зрэ́шты — аднак, усё ж. Раман цікавы, зрэшты не ва ўсіх месцах;

за́саб (прысл.) — запар, без перапынку «Васіль некалькі разоў засаб пацалаваў таварыша», — чытаем у Цішкі Гартнага;

піць кроў — 1) бязлітасна эксплуатаваць каго-небудзь, даводзіць да беднасці; 2) мучыць каго-небудзь, прычыняць пакуты. Беларусы яшчэ скажуць: вымаць душу, вазіць ваду. Рускія: тянуть соки;

правіць баль — выконваць самую істотную ролю, мець рашаючае значэнне, кіраваць. Беларускія адпаведнікі: весці рэй, задаваць тон. Рускі: играть первую скрипку.

Чарговыя выпускі тэлевіктарыны глядзіце ў эфіры «Беларусь 3» раніцай кожную суботу.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

іost@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.