Вы тут

У Кітаі створаны Альянс мабільнага інтэрнэту рэчаў


Альянс мабільнага інтэрнэту рэчаў (MIoT) створаны ў горадзе Інтань правінцыі Цзянсу (Усходні Кітай), перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн"


Больш за 140 вядучых кампаній і навукова-даследчых устаноў у сферы інтэрнэту рэчаў сталі членамі новага альянсу, мэтай стварэння якога з'яўляецца фарміраванне прамысловай сістэмы даследаванняў і распрацовак, сертыфікацыі, тэставання, падрыхтоўкі спецыялістаў і сэрвісу для мабільнага інтэрнэту рэчаў. 

У лік членаў альянсу ўвайшлі кампаніі ZTE, China Mobile, China Unicom і China Telecom. Намеснік кіраўніка Дзяржаўнага кансультатыўнага камітэта спецыялістаў па пытаннях інфарматызацыі Чжоу Хунжэнь стаў генеральным сакратаром альянсу. Як адзначыў Чжоу Хунжэнь, альянс - гэта першая ў свеце галіновая арганізацыя, заснаваная на вузкапалосным  інтэрнэце рэчаў (NB-IoT). 

Таксама ў горадзе Інтань адкрыўся індустрыяльны парк мабільнага інтэрнэту рэчаў, дзе будуць пабудаваны даследчыя цэнтры, лабараторыі і цэнтры па кантролі якасці.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.