Вы тут

Беларусь на 37-ым месцы па рэйтынгу Doіng Busіness Сусветнага банка


За апошнія дзесяць гадоў Беларусь паднялася з 128-га на 37-е месца па рэйтынгу Doіng Busіness Сусветнага банка. Пра гэта нагадаў кіраўнік прадстаўніцтва Сусветнага банка ў Беларусі Ян Чул КІМ на сустрэчы са старшынямі пастаянных камісій Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі.


Дэпутатам былі прадстаўлены вынікі комплекснага даследавання эканамічнага развіцця нашай краіны. Старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па эканамічнай палітыцы Уладзіслаў ШЧЭПАЎ адзначыў, што гэта вельмі важна, «паколькі менавіта ў дадзены момант разглядаюцца праекты нарматыўна-прававых актаў і прагнозу развіцця краіны на бліжэйшы год і на трохгоддзе».

Ян Чул Кім прапрацаваў у Беларусі тры з паловай гады і ў жніўні збіраецца пакінуць сваю пасаду. За гэты час ён даволі добра вывучыў стан эканомікі краіны і вось якія зрабіў вывады: «Я аптымістычна настроены адносна будучыні Беларусі. За апошнія два гады, калі эканоміка адчувала асаблівыя цяжкасці, нягледзячы на іх, назіраліся паслядоўныя макраэканамічныя рэформы. Глабальная эканоміка аднаўляецца пасля цэлага шэрагу перыядаў нізкіх узроўняў росту, і гэты момант з'яўляецца яшчэ адной магчымасцю для Беларусі, каб заявіць пра сябе на сусветным рынку».

Надзея АНІСОВІЧ

аnіsоvісh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Бліжэй да першых

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.