Вы тут

Як не памыліцца з выбарам экзотыкі


Аднойчы па дарозе дадому мне так моцна захацелася памела... Я не раздумваючы зайшла ў супермаркет і выбрала самы прывабны, на мой погляд, фрукт. Але якое ж было расчараванне, калі гэты прыгажун звонку аказаўся зусім сухім унутры. Пасля гэтага выпадку ў краму па экзатычную садавіну я хаджу са шпаргалкай.


Памела

  • Колер гэтага гіганцкага цытрусу можа быць жоўтым, зялёным і аранжавым (форма ад круглай да грушападобнай) у залежнасці ад сорту.
  • Нераўнамерная афарбоўка лупіны сведчыць пра тое, што пры вырошчванні цытрусу выкарыстоўвалі хімікаты, а вось пра спеласць памела па ёй судзіць нельга.
  • Навобмацак гэты фрукт павінен быць цвёрдым — гэта гарантуе сакавітасць плоду.

Гранат

  • Колер лупіны павінен быць ад чырвонага да цёмна-чырвонага, без цёмных плям.
  • Саспелы гранат заўсёды цяжэйшы за няспелыя, таму з двух аднолькавых па памеры пладоў варта выбіраць больш важкі.
  • Гранат павінен быць пругкім навобмацак, але ні ў якім разе не мяккім — гэта прыкмета таго, што ён быў замарожаны.
  • Унутры венчыка граната не павінна быць зеляніны. Пра няспеласць фрукта сігналізуе і зялёны колер «пялёсткаў» венчыка.

Ананас

  • Водар ананаса не павінен быць занадта моцным, паколькі гэта відавочная прыкмета таго, што плод саспелы і, магчыма, ужо забрадзіў
  • Калі пасля націску на лупіне ананаса застаецца ўвагнутасць, значыць, перад вамі пераспелы плод. А вось зялёны колер лупіны — зусім не прыкмета няспеласці, а асаблівасць сорту. Таму пры выбары ананаса трэба звярнуць увагу не на сам колер, а на яго аднастайнасць і адсутнасць цёмных плям.
  • Лісце ў ідэальна саспелага ананаса зялёнае, злёгку завялае на кончыках. Цалкам зялёныя лісты выдае плод, які сарвалі занадта рана.

Авакада

  • Скурка саспелага авакада можа быць як карычневай, так і ярка-зялёнай — яе колер вызначаецца сортам плода.
  • Калі патрэсці спелае авакада, то будзе чуваць, як б'ецца костачка.
  • Пры націсканні на спелае авакада на скурцы павінна застацца ўвагнутасць. Калі плод не аднаўляе форму, значыць, ён ужо пераспеў.

Наталля МАЎЧАНАВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».