Вы тут

Марынаваныя агурочкі ад Новікавых


Я спрабавала многа розных спосабаў марынавання агуркоў, эксперыментавала з прыправамі і прапорцыямі солі і цукру, але ў выніку вынайшла самы лепшы рэцэпт. Па ім марыную агуркі ўжо больш за 20 гадоў.


На агурках з абодвух бакоў зрэзаць канцы, шчыльна скласці ў слоікі. На дно слоікаў і ў цэнтры — прыправы — парасончыкі кропу, лісце вішні і чорных парэчак, хрэну, пару гарошын чорнага і духмянага перцу, 2-3 штукі гваздзікі, 2-3 зубчыкі часнаку, 2 лаўровыя лісты. Апошнія два агуркі лепш пакласці накрыж — так зручней будзе зліваць кіпень. Першы раз заліваю агуркі кіпенем, пасля зліваю яго і раблю марынад з разліку на 1 літр вады 50 г солі, 25 г цукру, добра кіпячу і дадаю 80—100 г 9-працэнтнага воцату. Заліваю агуркі марынадам. Накрываю слоікі накрыўкамі, якія пракіпяціла, і стэрэлізую (літровыя слоікі 8—10 хвілін, трохлітровыя — 18—20). Калі агуркі змяняюць зялёны колер на аліўкавы — трэба здымаць з агню і закатваць. Слоікі стаўлю дагары донцамі, ухутваю і даю астыць... Праз некалькі дзён можна пераносіць у халоднае месца.

Марына НОВІКАВА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».