Вы тут

Робім дыванок з шарыкаў


Амаль у кожным доме запасiцца мноства розных рэчаў з разраду «а раптам спатрэбiцца». У вынiку збiраецца значная колькасць трыкатажных маечак, футболак i вадалазак. Надыходзiць час, калi разумееш, што iх трэба ўтылiзаваць. Як гэта зрабiць выгадна? Шкада на анучы пускаць, ды i ануч, дарэчы, гэтулькi не трэба.


Можна зрабiць з iх мяккi дыванок. Ён вырабляецца з вялiкай колькасцi шарыкаў з тканiны, набiтых сiнтэпонам, халафайберам цi iншым матэрыялам. Шарыкi набiваюцца i прышываюцца да асновы са шчыльнай тканiны вельмi блiзка адзiн да аднаго.

Спатрэбiцца: трыкатажныя вырабы, якiя адслужылi сваё; напаўняльнiк — паралон або сiнтэпон; шчыльная тканiна для асновы; шаблон круга дыяметрам 12 см.

З падрыхтаваных рэчаў выразаем кругi розных колераў, абводзячы па шаблоне маркерам. Выкарыстоўваючы самае простае шво «наперад iголку», пракладваем радок па крузе, адступiўшы ад краю 0,5 см. Укладваем у нашу нарыхтоўку напаўняльнiк. Сцягваючы нiтку, атрымлiваем мяккi шарык. Такiх шарыкаў на дыванок дыяметрам 1 м спатрэбiцца не менш за сотню.

Калi мы падрыхтавалi дастатковую колькасць шарыкаў патрэбных нам колераў можна пачаць iх прышываць або прыклейваць гарачым клеем на аснову. Шарыкi клеем шчыльна ў шахматным парадку, пачаўшы ад краю круга.

Гэты спосаб можна выкарыстоўваць для iншых вырабаў. Можна зрабiць пуфiк, якi ўпрыгожыць дзiцячы пакой цi спальню.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.