Вы тут

Асвяжальны дэсерт для летнiх выхадных


Варта спячы ўсiм прыхiльнiкам лiмонаў. Гэтыя знакамiтыя амерыканскiя пiрожныя лёгка прыгатаваць усяго за 30 хвiлiн. Толькi ўявiце — тоненькая пясочная аснова, салодкi смак лiмона, цягучая сярэдзiнка i порысты верх.


Спатрэбiцца: халоднае масла 100 г, мука 250 г, цукар 350 г, 5 яек, 3 сярэднiя лiмоны.

Пакуль рыхтуеце цеста, разагрэйце духоўку да 180 градусаў.

2,5 сталовыя лыжкi мукi (60 г) пакiньце для начынкi. Натрыце цэдру лiмона. Разрэжце лiмоны напалову i выцiснiце сок. Складзiце халодныя кубiкi масла i астатнюю муку ў блэндар i здрабнiце ў крошку (або пасячыце масла з мукой нажом). Дадайце 2,5 сталовай лыжкi цукру i адно яйка. Замешваюць цеста рукамi, дадаючы 1-2 сталовыя лыжкi лiмоннага соку. Цеста не павiнна быць лiпкiм.

Раскачайце цеста да памераў формы. Iдэальная таўшчыня — да 1 см.

Перакладзiце ў форму. Зрабiце невысокiя борцiкi — да 3 см. Пракалiце цеста вiдэльцам у розных месцах. Выпякайце 10—15 хвiлiн пры 180 градусах да залацiстага колеру.

Для начынкi мiксерам узбiце 4 яйкi i астатнi цукар. Маса павiнна павялiчыцца ў 3 разы. Дадайце 2,5 ст. л. мукi, 2 ст. л. цэдры. Узбiце яшчэ раз. Улiце 80 мл лiмоннага соку i зноў узбiце.

Вылiце лiмонную масу на корж, выпякайце яшчэ 20—25 хвiлiн. Гатовы пласт павiнен быць мяккi i цягучы, але не павiнен падрыгваць. Калi не гатовы, запякайце яшчэ 5—7 хвiлiн. Гатовы пiрог астудзiце ў халадзiльнiку 1-2 гадзiны. Разрэжце на квадрацiкi, упрыгожце цукровай пудрай i падавайце.

Загаловак у газеце: Легендарны LEMONBARS

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.