Вы тут

Памежнiкі пропуску «Казловiчы» заўважылі параплан


Днямi ў раёне пагранiчнага пункта пропуску «Казловiчы», што пад Брэстам, нарад памежнiкаў заўважыў на вышынi каля 1000 метраў параплан, што рухаўся з боку Польшчы.


На аб'ект звярнулi ўвагу i мясцовыя жыхары, якiя праiнфармавалi аб гэтым адпаведныя службы. Прыкладна за 600 метраў ад дзяржаўнага рубяжа лятальны апарат прызямлiўся, а парапланерыст быў затрыманы супрацоўнiкамi Брэсцкай пагранiчнай групы, паведамляюць у Дзяржаўным пагранiчным камiтэце.

Як растлумачыў сам правапарушальнiк — грамадзянiн Польшчы 1975 года нараджэння — падчас палёту ён страцiў арыенцiр на мясцовасцi. Калi прызямлiўся, падумаў, што знаходзiцца паблiзу польскага горада Бяла-Падляска. У адносiнах да замежнiка распачаты адмiнiстрацыйны працэс за парушэнне дзяржаўнай мяжы. Няўдаламу парапланерысту пагражае буйны штраф з дэпартацыяй i забаронай на ўезд у Беларусь.

Яраслаў ЛЫСКАВЕЦ

lyskavets@zviazda.by

Загаловак у газеце: Заляцеў ва ўсiх сэнсах

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.