Вы тут

Гаючая калекцыя


У знаўцы і нарыхтоўшчыка лекавых раслін Аляксандра Крацёнка з Ушач у разгары палявы сезон — так званае зёлкавае жніво. Бо менавіта цяпер большаць кветак наталяюцца карыснай энергіяй, назапашваюць у свае сцябліны і карані неабходныя гаючыя якасці.


Для папаўнення сваёй духмянай калекцыі раслінамі новага ўраджаю Аляксандру Віктаравічу прыходзіцца наведваць і самыя аддаленыя лясныя куточкі свайго раёна, і найбліжэйшыя ад дома лугавіны абапал азёр, і, безумоўна, свой дачны ўчастак, на якім пасаджана не меней за паўтара дзясятка карысных раслін. Сабраны ўраджай ён сартуе і сушыць у альтанцы альбо пад дахам дачнага доміка. Дзясяткі відаў і сартоў раслін ужо папоўнілі засекі ўшацкага батаніка.

— Амаль кожная расліна мае свае лекавыя асаблівасці, трэба ўмець адрозніваць іх, ведаць, у якім месцы і ў які час яны з'яўляюцца, ад якой хваробы лечаць, — кажа незвычайны калекцыянер.

Свае энцыклапедычныя веды ў батаніцы Аляксандр Крацёнак назапашваў яшчэ з дзяцінства, хоць па адукацыі — эканаміст. Яго бабуля Таццяна ведала сакрэты зёлак і дзялілася імі са сваім унукам. Пазней Аляксандру даводзілася ўзначальваць нарыхтоўчую кантору Белкаапсаюза, мець справу з найлепшымі траўніцамі вобласці. Цяпер Аляксандр Віктаравіч цалкам аддае свой час любімаму занятку і незвычайнай гаючай калекцыяй дапамагае тым, хто мае патрэбу ў леках ад матухны-прыроды.

Анатоль КЛЯШЧУК​, фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.