Вы тут

У Мінску абмеркавалі ўдзел бізнесу ў развіцці інфраструктуры


Кіраўнікі 17 гандлёва-прамысловых палат краін Цэнтральна-Еўрапейскай Ініцыятывы абмяркоўвалі ў сталіцы магчымасць удзелу дзелавых колаў у развіцці інфраструктурных праектаў. Як адзначыў старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Уладзімір УЛАХОВІЧ, у аснове ЦЕІ ляжыць развіццё інфраструктурнага супрацоўніцтва на ўзроўні транспарту, прамысловай кааперацыі, зняцця абмежаванняў і бар'ераў, выкарыстання фінансавых рэсурсаў, што прапануюць розныя інтэграцыйныя сістэмы.


«Гэта новыя магчымасці, якія наша краіна зможа выкарыстоўваць. Усе нашы партнёры па ЦЕІ кажуць, што беларускае старшынства адкрывае новую старонку ў развіцці арганізацыі. Да нас прыехалі гандлёва-прамысловыя палаты з 17 краін — тыя структуры, за якімі стаіць бізнес. Акрамя таго, гэтыя краіны азначаюць для нас прыкладна 60% беларускага экспартнага партфеля на еўрапейскім напрамку — некалькі мільярдаў долараў. Развіваючы наша двухбаковае супрацоўніцтва, мы вырашаем дзяржаўную задачу па развіцці экспарту», — падкрэсліў Уладзімір Улаховіч.

Паводле яго слоў, буйны партнёр Беларусі ў Еўропе — Федэрацыя нямецкіх гандлёва-прамысловых палат — выйшаў з ініцыятывай абмеркаваць у рамках гэтай сустрэчы праект бізнес-мемарандума аб агульнай эканамічнай прасторы ад Лісабона да Уладзівастока. «Ніколі яшчэ ў гісторыі ЦЕІ не было сустрэч такога ўзроўню. Гэта сведчыць аб тым, што Беларусь сёння ўспрымаецца ва ўсім свеце не інакш як дзелавы партнёр, як краіна, якая адкрывае зусім новыя магчымасці», — рэзюмаваў Уладзімір Улаховіч.

Намеснік генеральнага сакратара Цэнтральна-Еўрапейскай Ініцыятывы Маргот Клестыль-Лефлер адзначыла, што прыняць старшынства ЦЕІ нашай краінай было вельмі важным палітычным і стратэгічным рашэннем.

«Гэта мае і вялікае значэнне для ўсіх краін Ініцыятывы. Я таксама лічу, што гэта дапаможа зрабіць крокі насустрач умацаванню эканамічнага супрацоўніцтва з Еўрасаюзам», — выказала сваё меркаванне намеснік генеральнага сакратара ЦЕІ.

Ілья КРЫЖЭВІЧ

krуzhеvісh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: А цяпер — бізнес

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.