Вы тут

Сучасная медтэхніка — у Наваполацку


Спонсарская дапамога аднаго з прыватных прадпрыемстваў паспрыяла набыццю сучаснага ўльтрагукавога апарата для Наваполацкай дзіцячай паліклінікі.


Паводле слоў старшыні гарвыканкама Дзмітрыя ДЗЯМІДАВА, новы апарат палепшыць сістэму прафілактыкі розных паталогій у дзяцей. Кіраўнік горада перадаў таксама галоўнаму ўрачу Наваполацкай цэнтральнай гарадской бальніцы сертыфікат на 25 тысяч рублёў для далейшага развіцця матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы, якая абслугоўвае каля 18 тысяч дзяцей.

А ў гарадскую бальніцу Наваполацка тым часам дастаўлены кам'ютарны тамограф, сродкі на які былі выдаткаваны з рэспубліканскага бюджэту. Устаноўлены ён на першым паверсе хірургічнага аддзялення. «Камп'ютарная тамаграфія дапаможа істотна палепшыць якасць медыцынскай дапамогі пры траўмах, неўралагічнай, кардыялагічнай, анкалагічнай паталогіях, нейрахірургічных умяшаннях, — зазначае галоўны ўрач Наваполацкай ЦГБ Сяргей НЯКРАСАЎ. — Гэта эканоміць час і расходы, якія раней трэба было затраціць на транспарціроўку пацыентаў у Віцебск або Мінск». Праводзіць КТ-дыягностыку будуць трое спецыяльна падрыхтаваных спецыялістаў.

Святлана БАРЫСЕНКА

protas@zviazda.by

Загаловак у газеце: Сучасная медтэхніка ў Наваполацку

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.