Вы тут

Фестываль «Балетнае лета» адбудзецца з 11 па 18 чэрвеня


Фестываль адбудзецца з 11 па 18 чэрвеня ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Беларусі. Адкрыццё азначыць выступ аркестра беларускага Вялікага тэатра пад кіраўніцтвам маэстра Андрэя Іванова, які сустрэне гасцей імпрэзы цудоўнымі вальсамі Штрауса. Першым балетам праграмы абралі «Лебядзінае возера» Пятра Ільіча Чайкоўскага. Партыі Адэты-Адыліі ды Зігфрыда выканаюць салісты балета Нацыянальнай оперы Украіны Анастасія Шаўчэнка і Станіслаў Альшанскі. Наступным разам у чароўнай атмасферы «Лебядзінага возера» будуць танцаваць вядучая салістка Тбіліскага дзяржаўнага тэатра оперы і балета Ніно Самадашвілі і заслужаны артыст Расіі Ігар Колб з Марыінскага тэатра (Санкт-Пецярбург).


Артысты тэатра «Астана Балет» падрыхтавалі для беларусаў насычаную гастрольную праграму. У межах фестывалю яны пакажуць аднаактавыя балеты «Love Fear Loss» (створаны па матывах біяграфіі Эдзіт Піяф на аснове музыкі спявачкі), «Gaіa» (сучасны харэаграфічны расповед пра лёс планеты Зямля на музыку Хекеля Тавераса і Ісака Альбеніса), а таксама «Туманы часу» Ісяна Чжана, маладога харэографа з Кітая. Разынкай аднаактавага балета-фантазіі «Кармэн» будзе з'яўленне на сцэне ажно пяці Кармэн! Паглыбіцца ў гісторыю балетнага сусвету дапаможа работа харэографа Рыкарда Амарантэ. Яго рэтраспектыўная пастаноўка «Разнастайнасць танца» адлюстравала станаўленне харэаграфічнага мастацтва. Лепшыя нумары з рэпертуару казахстанскага тэатра прадэманструе танцавальная праграма «Астана Балет GALA».

Фіналам «Балетнага лета» стане гала-канцэрт зорак сусветнага балета, дзе разам з артыстамі Вялікага тэатра Беларусі на сцэну выйдуць славутыя танцоўшчыкі і оперныя спевакі з Расіі, Казахстана, Польшчы, Германіі.

Дар'я ЧАРНЯЎСКАЯ

Загаловак у газеце: Якая з пяці?..

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».