Вы тут

Тавараабарот с Казахстанам пайшоў у рост


За тры месяцы гэтага года тавараабарот з Казахстанам склаў 177% адносна леташняга студзеня—сакавіка. На гэты рост звярнуў увагу намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Баляслаў ПІРШТУК падчас сустрэчы са старшынёй камітэта па аграрных пытаннях Мажыліса Парламента Казахстана Сапарханам АМАРАВЫМ.


Апошнія некалькі гадоў адбываўся спад у двухбаковых гандлёвых адносінах, але пачатак 2017 года паказвае, што ў нас ёсць добрыя падставы для таго, каб вярнуцца на былы ўзровень. У Казахстане працуюць нашы сумесныя прадпрыемствы, у тым ліку па вытворчасці сельскагаспадарчай тэхнікі. "Беларусь у плане мадэрнізацыі сельскай гаспадаркі зрабіла шмат за апошнія гады", — адзначыў Баляслаў Пірштук. У гэтыя дні праходзіць 27-я Міжнародная спецыялізаваная выстаўка "Белагра-2017", якую наведае і Сапархан Амараў. Ён адзначыў, што ў беларусаў ёсць вопыт у гэтай галіне, які могуць пераняць і казахі.

Надзея АНІСОВІЧ

аnіsоvісh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.