Вы тут

Інвестыцыйны патэнцыял пакуль выкарыстоўваецца не цалкам


Патэнцыял інвестыцыйных магчымасцяў Еўрасаюза ў Беларусі пакуль што выкарыстоўваецца не ў поўнай меры, у тым ліку ў транспартна-лагістычнай сферы. Пра гэта заявіў Андрэй КАБЯКОЎ, прэм'ер-міністр Беларусі, падчас міністэрскай канферэнцыі па тэматыцы ўзаемасувязяў і сумяшчальнасці ў рэгіёне Цэнтральна-Еўрапейскай ініцыятывы «Наводзячы масты паміж Еўропай і Азіяй».


«Мы спадзяёмся, што ўзаемадзеянне Беларусі з сумежнымі еўрапейскімі краінамі і міжнароднымі фінансавымі структурамі ў галіне транспарту дазволіць правесці мадэрнізацыю прыгранічнай транспартнай інфраструктуры і ліквідаваць вузкія месцы на гэтых участках шляху, якія стрымліваюць транспартныя патокі. Цеснае ўзаемадзеянне таксама паспрыяе рэканструкцыі аўтамабільных магістраляў міжнародных транспартных калідораў і павысіць хуткасць перамяшчэння па іх», — паведаміў Андрэй Кабякоў.

Кіраўнік Саўміна таксама адзначыў, што патэнцыял інвестыцыйных магчымасцяў Еўрасаюза ў Беларусі пакуль што выкарыстоўваецца не ў поўнай меры. Пэўныя магчымасці ў плане прыцягнення еўрапейскіх фінансавых рэсурсаў у Беларусь для рэалізацыі праектаў у транспартна-лагістычнай сферы могуць адкрыцца ў выпадку прыняцця прапанаванага Еўракамісіяй плана знешніх інвестыцый, а таксама ўдзелу ў ініцыятыве «Злучаючы Еўропу».

У сваю чаргу намеснік генеральнага сакратара ЦЕІ Маргот Клесціль-Лефлёр зазначыла, што арганізацыя гатова і далей развіваць супрацоўніцтва, паляпшаць інвестыцыйны клімат у рэгіёне. «Я хацела б выказаць сваю ўдзячнасць беларускаму старшынству ў ЦЕІ за выдатную работу, якая праводзіцца», — дадала яна.

Вераніка ПУСТАВІТ

pustavіt@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Добрая адзнака

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.