Вы тут

700 аздараўленчых лагераў будуць працаваць на Магілёўшчыне


Да паслуг юных жыхароў Магілёўскай вобласці будзе працаваць больш за 700 аздараўленчых лагераў на любы густ.


У іх ліку 20 кругласутачных стацыянарных загарадных баз адпачынку, 4 з якіх размяшчаюцца на пляцоўках санаторна-курортных арганізацый. У сярэднім пуцёўка сюды каштуе каля 400 рублёў. Але ёсць варыянты як больш танныя, так і даражэйшыя. Напрыклад, адпачыць амаль тры тыдні ў лагеры «Дубравенка» ад Магілёўскага аддзялення Беларускай чыгункі абыдзецца больш чым у 570 рублёў.

Акрамя гэтага ў вобласці будуць працаваць больш за 500 лагераў дзённай формы, больш за 100 кругласутачных профільных лагераў 9-дзённага знаходжання (гэта экалагічныя, ваенна-патрыятычныя і іншай тэматыкі) і каля 100 лагераў працы і адпачынку для падлеткаў ад 14 да 18 гадоў. З наступнага тыдня расчыніць дзверы лагер «Алімпіец» для пераможцаў 2, 3 і заключнага этапаў рэспубліканскіх алімпіяд. Разумнікі будуць адначасова адпачываць і рыхтавацца да чарговых перамог.

— Органамі ўлады і ўласнікамі летніх загарадных аздараўленчых лагераў праведзены сур'ёзныя падрыхтоўчыя работы, — адзначыў намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Андрэй Кунцэвіч. — Толькі на патанненне пуцёвак для дзяцей супрацоўнікаў бюджэтных арганізацый, дзяцей-сірот, з шматдзетных сямей з абласнога бюджэту выдаткавана каля 713 тысяч рублёў. На ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы аздараўленчых лагераў накіравана з розных крыніц 750 тысяч рублёў.

Чакаецца, што за час канікул аздараўленне ў лагерах адпачынку пройдзе каля 42 тысяч дзяцей Магілёўшчыны.

Нэлі ЗІГУЛЯ

zіgulya@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Экалагічныя, патрыятычныя, адукацыйныя...

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.