Вы тут

Чым небяспечныя смех і чханне


Жыхарка Вялікабрытаніі Монік Джэфры пашкодзіла пазванок падчас смеху. Пяць гадоў таму яна атрымала аналагічную траўму пры чханні, паведамляе Daіly Mіrror.


Жанчына расказала, што на працы ў яе забалела шыя. Прыкладна праз гадзіну яна засмяялася над жартам калегі і аказалася часткова паралізаванай. У шпіталі ёй зрабілі тамаграфію і выявілі, што яна зноў пашкодзіла шыйныя пазванкі. Першы інцыдэнт адбыўся пяць гадоў таму, калі Джэфры чхнула, лежачы на ложку. Рэзкі рух галавой прывёў да калапсу двух шыйных пазванкоў. Яна не магла ўстаць, але здолела адправіць смс мужу. Жанчыне давялося правесці 14 тыдняў са спецыяльным фіксатарам на шыі, які абмяжоўваў рухомасць галавы. «Больш ніякага смеху і чхання! — кажа Джэфры. — У перспектыве мне трэба ўвесь час быць асцярожнай».

Іван КУПАРВАС

hvir@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.