Вы тут

Турыстаў, якія раскідваюць смецце ў Фларэнцыі, будуць паліваць


Улады Фларэнцыі вырашылі прымяніць новыя меры для барацьбы з турыстамі, якія смецяць на вуліцах італьянскага горада, піша газета The Guardіan.


Прыступкі цэркваў і вуліцы гістарычнага цэнтра Фларэнцыі, унесенага ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, з гэтага часу пачнуць паліваць вадой са шлангаў. Такім чынам мэрыя горада хоча адпудзіць адпачывальнікаў, якія любяць перакусваць, седзячы на тратуарах або на лесвіцах каля славутасцяў, а затым пакідаюць пасля сябе аб'едкі. «Мы нічога не маем супраць турыстаў. Мы ведаем, што яны з'яўляюцца важным рэсурсам для нашага горада», — заявіў мэр Дарыа Нардэла. Паводле яго слоў, у мясцовай адміністрацыі ёсць прэтэнзіі толькі да тых падарожнікаў, якія не паважаюць культурную спадчыну Фларэнцыі і смецяць каля славутасцяў.

Іван КУПАРВАС

Загаловак у газеце: Вада як сродак абароны ад турыстаў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».