Вы тут

Канадзец стрыг лужок на фоне тарнада


Фотаздымак жыхара канадскага горада Тры Хілз (правінцыя Альберта), які стрыг лужок перад домам на фоне вялізнага тарнада, набыў папулярнасць у інтэрнэце, паведамляе BBC News.


Жонка газонакасільшчыка расказала, што ў мінулую пятніцу яе пабудзіла дзевяцігадовая дачка. Дзіця было заклапочана, што бацька не хоча пакідаць двор, нягледзячы на стыхійнае бедства. Жанчына выйшла на вуліцу і ўбачыла, што муж заўважыў віхор, але не знайшоў падстаў для турботы. «Усё ў парадку», — спакойна сказаў ён і працягнуў стрыгчы лужок. Паводле яе слоў, тарнада знаходзіўся далей, чым можа здацца. Ён прайшоў за два кіламетры ад дома і знік праз пяць хвілін пасля таго, як быў зроблены здымак. Ніхто з жыхароў горада не пацярпеў, адна пабудова атрымала пашкоджанні. Жанчына сцвярджае, што на працягу двух дзён фатаграфіяй, якую яна апублікавала ў Фэйсбуку, падзяліліся каля 3,5 тысячы чалавек.

Іван КУПАРВАС

Загаловак у газеце: Яму тарнада хоць бы што

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.