Вы тут

Прымак любіць лёк


Штотыдзень у эфіры тэлеканала «Беларусь 3» гульня «Размаўляем па-беларуску». Для таго каб стаць яе ўдзельнікамі, неабходна зайсці на сайт tvrgomel.by або 3belarus.by і праз банер «Размаўляем па-беларуску» запоўніць заяўку на каманду з трох чалавек. Ну, а праверыць сваё веданне роднай мовы пасля таго, як праграма выйшла ў эфір, можна з дапамогай «Звязды». Ці ведалі вы, што:


бразго́тка (размоўнае) — дзіцячая цацка, якая ўтварае шум. Раней такая цацка была ў выглядзе скрыначкі з каменьчыкамі або шарыкамі ўнутры;

дойлід — спецыяліст у галіне архітэктуры;

ка́даўб — драўляная пасудзіна, выдзеўбаная з тоўстай калоды;

лёк — селядзечны расол;

прыма́к — муж, якога прынялі ў сям'ю жонкі;

смара́гд — ізумруд. Паходзіць ад грэчаскага smaragdos;

перавярнуць душу — вельмі моцна ўзрушыць, расхваляваць. Беларускія сінонімы: перавярнуць нутро, развярэдзіць рану. Рускі адпаведнік: вымотать всю душу;

змяніць шыла на мыла — зрабіць нешта неабдумана; выбраць горшае з магчымага. Беларусы яшчэ скажуць: памяняць быка на індыка, рускія: поменять горшки
на глину.

Чарговыя выпускі тэлевіктарыны глядзіце ў эфіры «Беларусь 3» раніцай кожную суботу.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

іоst@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?