Вы тут

Ад ліўняў у Кітаі пацярпелі каля 300 тысяч чалавек


Як паведамілі ў правінцыйным штабе па барацьбе з паводкамі і засухамі, ліўневыя дажджы прайшлі ў 33 паветах 6 гарадоў і акругаў, у выніку чаго пацярпелі 298,4 тыс. мясцовых жыхароў, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн". 


Па дадзеных метэаралагічных і гідралагічных станцый, асноўная частка ападкаў выпала ў 6 паветах, размешчаных у паўднёвай і цэнтральнай частках правінцыі Хунань. У прыватнасці, у павеце Ічжан выпала самая вялікая колькасць ападкаў за суткі (з 6 па 7 чэрвеня) - 49,5 мм. З-за дажджоў ва ўсіх чатырох найбуйнейшых мясцовых рэках, уключаючы раку Сянцзян, павысіўся ўзровень вады, які пакуль не перавышае крытычнай адзнакі. 

Рабочыя групы накіраваны ў найбольш сур'ёзна пацярпелыя раёны. Па прагнозах сіноптыкаў, 10 чэрвеня ў Хунань зноў вернуцца моцныя дажджы.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.