Вы тут

Чарнагорыя афіцыйна ўступіла ў НАТА


Чарнагорыя афіцыйна стала членам НАТА. Улады краіны ратыфікавалі дагавор аб уступленні Чарнагорыі ў альянс.


Дагавор быў падпісаны ў Вашынгтоне. На цырымоніі прысутнічалі міністр замежных спраў Чарнагорыі Срджан Дарманавіч, прэм'ер-міністр краіны Душка Маркавіч, а таксама амерыканскі дыпламат Томас Шэнан і генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг.

Срджан Дарманавіч перадаў на цырымоніі ў Дзярждэпе ЗША дакумент аб далучэнні краіны да НАТА намесніку дзяржсакратара ЗША Томасу Шэнану. Згодна з Паўночнаатлантычным (Вашынгтонскім) дагаворам, уступленне краіны ў альянс адбываецца з перадачай на захоўванне ўраду ЗША дакумента аб яе далучэнні да гэтай дамовы.

Прэм'ер-міністр назваў ўступленне ў альянс "гістарычнай падзеяй для краіны і нацыі".

Чарнагорыя стала 29-м членам НАТА.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Людзі думаюць, што ўсёмагутныя і — разбіваюцца»

«Людзі думаюць, што ўсёмагутныя і — разбіваюцца»

Ці так небяспечны парашутны спорт, як здаецца на першы погляд?

Грамадства

Дзе знаходзяць падтрымку бацькі асаблівых малых?

Дзе знаходзяць падтрымку бацькі асаблівых малых?

Стаялі ў калідоры і ўспаміналі першыя крокі ў выхаванні сваіх асаблівых дзетак.

Культура

«Калі чалавецтва зноў паставіць перад сабой высокія пытанні, яно мяне ўспомніць»

«Калі чалавецтва зноў паставіць перад сабой высокія пытанні, яно мяне ўспомніць»

Пагутарылі з дачкой вядомага ўраджэнца Віцебска Лазара Хідэкеля.