Вы тут

Аграрыі з усяго свету едуць да нас


27-ы раз выстаўка «Белагра-2017» раскрывае свае дзверы для наведвальнікаў. Сёлета ў ёй удзельнічаюць больш за 500 кампаній з 25 краін свету. Таксама, па словах першага намесніка міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Леаніда Марыніча, у выставачных мерапрыемствах прыме ўдзел 21 афіцыйная замежная дэлегацыя.


Выстаўка праходзіць з 6 па 10 чэрвеня ў гандлёва-лагістычным цэнтры «Глобус», што знаходзіцца ў аграгарадку Шчомысліца ў Мінскім раёне. Упершыню яна праводзіцца на адзінай тэрыторыі. Падчас выстаўкі пройдзе больш за 20 тэматычных семінараў.

Упершыню сёлета праводзіцца адкрыты аўкцыён племянных жывёл. Найлепшыя племянныя гаспадаркі краіны прадаюць не толькі буйную рагатую жывёлу, але і авечак, свіней, птушак. Леанід Марыніч выказаў надзею, што гэта дасць штуршок, каб вызначыць іх рэальны кошт. Асаблівасць гэтага года  — традыцыйны конкурс аратых — атрымае статус міжнароднага, бо ўдзел у ім прымуць не толькі каманды з Беларусі, але і з Расіі і Казахстана. Акрамя таго, на «Белагра-2017» пройдзе конкурс прадпрыемстваў харчовай прамысловасці «Чэмпіён смаку». Ахвотныя пазнаёміцца з беларускай рыбалоўнай галіной змогуць гэта зрабіць на ўжо традыцыйнай секцыі «Рыбацкая вёска».


Як адзначыў першы намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Марыніч, першы беларуска-афрыканскі форум «Беларусь і Афрыка: новыя гарызонты», які адбываецца 6—7 чэрвеня, арыентаваны на аграпрамысловае супрацоўніцтва дзвюх краін. Адкрытасць Беларусі прыцягвае афрыканскі бок у пытаннях развіцця гэтай сферы. Для ўдзельнікаў форуму ўжо распрацавана вялікая праграма. У ёй — наведванне малака- і мясаперапрацоўчых прадпрыемстваў, а таксама мадэрнізаваных сельгасаб'ектаў, у прыватнасці зернесушыльных комплексаў.

Ілья КРЫЖЭВІЧ

krуzhеvісh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».