Вы тут

У Беларусі адзначылі Міжнародны алімпійскі дзень


У сталічным парку імя Горкага на пляцоўках каля катка хакейнага клуба «Юнацтва» прайшло сапраўднае спартыўнае свята. У рамках Міжнароднага алімпійскага дня ўсе, хто прыйшоў, змаглі дакрануцца да спорту.


Парк Горкага ў суботу больш нагадваў невялікі спартыўны гарадок. Тут кожны мог паспрабаваць сябе ў конкурсах і віктарынах на алімпійскую тэматыку. Акрамя таго, прадстаўнікі многіх відаў спорту падрыхтавалі адмысловыя міні-пляцоўкі, дзе госці свята, як дарослыя, так і дзеці, змаглі праявіць сябе не толькі з разумовага, але і фізічнага боку. Так, у парку была прадстаўлена дзіцячая лёгкая атлетыка, баскетбол, гандбол, футбол, хакей на траве, адзінаборствы, мастацкая гімнастыка, стральба з лука, ролер спорт, амерыканскі футбол, фехтаванне на спецыяльным дзіцячым абсталяванні, стральба з лазернай зброі, гольф, скейтбордынг, конны спорт, бадмінтон, настольны тэніс, воркаут і нават веславанне.

Міністр спорту і турызму Аляксандр Шамко адзначыў, што святкавання Міжнароднага алімпійскага дня ў краіне стала добрай традыцыяй.

- Сёння можна з упэўненасцю сказаць, што тут мы бачым усё больш дзяцей і моладзі. Упэўнены, што для многіх гэтае свята - добрая магчымасць прэзентаваць свае віды спорту. Гэта дапаможа прыцягнуць усё больш людзей, якія займаюцца спортам, больш дзяцей будзе прыходзіць у нашы спартыўныя школы, - адзначыў ён.

За паспяховы ўдзел госці атрымлівалі памятныя алімпійскія значкі, сіліконавыя бранзалеты, майкі і кепкі з алімпійскай сімволікай.

На працягу дня на пляцоўках парку майстар-класы правялі знакамітыя спартсмены, у тым ліку прадстаўнікі футбольнага клуба «БАТЭ» і прызёр алімпійскіх гульняў па мастацкай гімнастыцы Аляксандра Наркевіч.

- Сёння ўдзельнікі могуць паспрабаваць сябе ў розных відах спорту, мы спадзяемся, што камусьці гэта спадабаецца і яны застануцца, а ў далейшым стануць тытулаванымі спартсменамі. Хай гэты дзень прынясе беларусам пазітыў і падштурхне да заняткаў фізкультурай і спортам, - адзначыў першы віцэ-прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Андрэй Асташэвіч.

Ганаровымі гасцямі свята сталі алімпійскія чэмпіёны Сяргей Макаранка, Леанід Тараненка і Камандар Маджыдаў.

- 69 гадоў таму Міжнародным алімпійскім камітэтам была прынята традыцыя адзначаць гэтае свята. Мы ўвесь гэты час святкуем яго з усёй спартыўнай сям'ёй свету, - падкрэсліў Сяргей Макаранка.

У ходзе цырымоніі адкрыцця адбылося ўручэнне спецыяльнага прыза Міжнароднага алімпійскага камітэта «Спорт без межаў», які па выніках 2016 года быў прысуджаны генеральнаму спонсару НАК Беларусі ААТ «Белаграпрамбанк». Таксама прайшло ўзнагароджанне школ-пераможцаў гарадскога конкурсу Прадстаўніцтва Нацыянальнага алімпійскага камітэта ў горадзе Мінску «Лепшы алімпійскі куток сталіцы».

- Гэта цудоўнае свята, нам вельмі прыемна далучыцца да гэтай падзеі. Спорт для нас вельмі важны, таму што гэта не толькі заваёва медалёў, але і здароўе і талерантнасць, - адзначыў прадстаўнік ЮНІСЕФ у Беларусі Рашэд Мустафа Сарвар.

На працягу дня на сцэне ў Парку Горкага таксама была арганізавана культурная праграма.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.