Вы тут

У Сербіі прэзентуюць беларускі электробус


Па выніках першага квартала гэтага года Сербія ўваходзіць у 10 галоўных гандлёва-эканамічных партнёраў Беларусі. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года тавараабарот вырас больш чым у 3 разы і склаў каля 33 мільёнаў долараў, паведаміў старшыня камітэта эканомікі Мінгарвыканкама Мікалай РАГАШЧУК. Дні Мінска ў Бялградзе, якія пройдуць 5—7 чэрвеня, прызваны яшчэ больш умацаваць цесныя сувязі дзвюх дзяржаў.


Цяпер з Беларусі ў Сербію пастаўляюцца трактары, маторна-транспартныя сродкі, бытавая тэхніка. Адным з ключавых момантаў візіту беларускай дэлегацыі стане прэзентацыя электробуса, які ў хуткім часе будзе пушчаны па вуліцах Бялграда. Калі тэставы перыяд пройдзе паспяхова, будзе заключаны дагавор на пастаўку 60 машын. Дарэчы, усе тралейбусы, якія ўваходзяць у тэхнапарк сербскай сталіцы, таксама беларускай вытворчасці. Падчас візіту запланавана сустрэча старшыні Мінгарвыканкама з мэрам Бялграда, наведванне транспартнага прадпрыемства, тэхнапарка, вывучэнне энергасістэмы горада. Акрамя таго, адбудзецца бізнес-форум, у якім прымуць удзел каля 30 беларускіх кампаній. Асаблівая ўвага будзе ўдзелена прадстаўленню турыстычнага патэнцыялу Мінска.

Дар'я КАСКО

kasko@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Маршрут электробуса: Мінск — Бялград

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».