Вы тут

Парламенцкі дзённік


Спікер верхняй палаты правёў сустрэчу з заканадаўцамі Тайланда.

Ключавой тэмай сустрэчы стала эканамічнае супрацоўніцтва. Міхаіл Мясніковіч, старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі, адзначыў, што, нягледзячы на кантакты, якія досыць актыўна развіваюцца, у нас няма базавых пагадненняў: аб узаемным заахвочванні і абароне інвестыцый, аб гандлёва-эканамічным, а таксама навукова-тэхнічным супрацоўніцтве. Таксама беларускі спікер агучыў просьбу лібералізаваць гандлёвыя рэжымы, паколькі тарыфная палітыка Тайланда абцяжарвае ўваходжанне беларускіх тавараў на тайскі рынак. Акрамя таго, неабходна актывізаваць рэгіянальнае супрацоўніцтва, бо «са сталіц не заўжды можна вырашыць тыя пытанні, якія прадстаўляюць рэгіянальны інтарэс».

* * *

Пэўныя вынікі правядзення пасяджэння Парламенцкага камітэта Цэнтральна-Еўрапейскай ініцыятывы падвёў старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаіл МЯСНІКОВІЧ.

На сустрэчы з кіраўніком Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі Андрэа Віктарын ён падкрэсліў, што «Беларусь становіцца інтэграцыйнай пляцоўкай, дзе можна разглядаць пытанні еўрапейскага парадку дня».

У пасяджэнні Парламенцкага камітэта ЦЕІ, якое адбылося днямі ў Мінску, удзельнічалі прадстаўнікі 12 дзяржаў. Гэта пэўны рэкорд. Раней на падобных сустрэчах прысутнічалі прадстаўнікі максімум дзевяці краін.

* * *

Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімір АНДРЭЙЧАНКА сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Чэшскай Рэспублікі ў Беларусі Міланам ЭКЕРТАМ.

Абодва бакі выказалі жаданне больш актыўна развіваць міжпарламенцкае супрацоўніцтва. «Мы разглядаем Чэхію як надзейнага, перспектыўнага партнёра па ўсіх напрамках супрацоўніцтва», — падкрэсліў Уладзімір Андрэйчанка. Чэшскія дэпутаты таксама выступалі суаўтарамі рэзалюцыі, падрыхтаванай Беларуссю на летнюю сесію Парламенцкай асамблеі АБСЕ, якая накіравана на выпрацоўку мер па барацьбе з новымі псіхаактыўнымі рэчывамі. «Зробім усё, каб яна (рэзалюцыя. — «Зв.») была прынятая, таму што гэта датычыцца практычна ўсіх краін», — падкрэсліў Уладзімір Андрэйчанка.

Вераніка ПУСТАВІТ

pustavіt@zvіazda.by

Надзея АНІСОВІЧ

аnіsоvісh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.