Вы тут

Экспарт беларускай прадукцыі ў Турцыю і Кубу можа павялічыцца


Экспарт беларускай прадукцыі ў Турцыю і Кубу можа павялічыцца. Аб гэтым учора заявіў старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей РАХМАНАЎ на пасяджэнні Савета Рэспублікі. Усяго парламентарыі абмеркавалі 7 законапраектаў.


— Блок пытанняў прысвечаны гандлёва-эканамічным адносінам Беларусі, і тут мы разглядаем два праекты законаў. Першы датычыцца гандлёва-эканамічных адносін з Турцыяй у адпаведнасці з рашэннем, якое было прынята на вышэйшым узроўні, аб стварэнні «зялёнага калідора», — нагадаў сенатар. — Другі — нашых адносін з Кубай. Мы разлічваем, што прыняцце гэтых законаў у канчатковым выніку дазволіць павялічыць экспарт беларускай прадукцыі і дамагчыся пазітыўнага сальда.

Яшчэ адно важнае пытанне, якое было на парадку дня, — законапраект аб ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве з Балівіяй. «У нас ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва развіваецца вельмі актыўна, ёсць добрыя пазітыўныя вынікі, таму з прыняццем гэтага законапраекта мы створым яшчэ лепшую дынаміку ў гэтай сферы», — дадаў Сяргей Рахманаў.

Падчас пасяджэння сенатары таксама разгледзелі законапраект, прысвечаны змяненню закона аб сацыяльным абслугоўванні. «Гэты закон удакладняе паняційны апарат, тэрміналогію, удакладняюцца паняцці «цяжкая жыццёвая сітуацыя», «сацыяльная паслуга» і «сацыяльны праект», — адзначыла старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Ірына СТАРАВОЙТАВА. — Ён дае магчымасць і стварае ўмовы для таго, каб фізічныя асобы ажыццяўлялі дзейнасць у сферы сацыяльных паслуг».

Паводле слоў парламентарыя, у законе ўдакладняецца роля грамадскіх арганізацый у аказанні сацыяльных паслуг. Акрамя таго, уносяцца змены ў арганізацыю конкурсу на аказанне сацыяльнага дзяржаўнага заказу, таксама ўладам даецца магчымасць прымаць рашэнні па ўвядзенні новых відаў і формаў сацыяльнай паслугі ў залежнасці ад патрэб насельніцтва і рэгіянальных умоў.

* * *

На пасяджэнні сесіі Савета Рэспублікі былі ўручаны ўзнагароды Савета Міжпарламенцкай асамблеі дзяржаў — удзельніц СНД. Старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч уручыў медаль «МПА СНД. 25 гадоў» кіраўніку Адміністрацыі Прэзідэнта, члену Савета Рэспублікі пятага склікання Наталлі Качанавай, старшыні Савета Рэспублікі чацвёртага склікання Барысу Батуру і старшыні Савета Рэспублікі чацвёртага і пятага скліканняў Анатолю Рубінаву за заслугі ў справе развіцця і ўмацавання парламентарызму, уклад у развіццё і ўдасканаленне прававых асноў функцыянавання СНД, умацаванне міжнародных сувязяў і міжпарламенцкага супрацоўніцтва.

Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ

lukashevich@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Праекты на перспектыву

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».