Вы тут

Радыё «Мір» адзначыла 20-гадовы юбілей


Зрабіць гэта радыёстанцыя вырашыла незвычайна. На адзін дзень студыя пераехала ў сталічны гандлёвы цэнтр «Замак» і вяла адтуль прамы эфір. Слухачы змаглі жыўцом убачыць, як працуюць іх любімыя ды-джэі, а самі радыёвядучыя — пазнаёміцца з паклоннікамі.


На працягу чатырох гадзін ды-джэі Юрый Цароў, Канстанцін Юманаў, Юля Навацкая, Каця Іўлева і Іра Клёнава забаўлялі слухачоў і прымалі «зорных» гасцей. У выязной студыі пабывалі Георгій Калдун, Вольга Рыжыкава, гурт DaVіncі і многія іншыя. Некаторыя з гасцей — Ларыса Грыбалёва і Ягор Хрусталёў — і самі некалі працавалі на радыё «Мір».

Для паклоннікаў станцыі гэта быў шанц даведацца, што ж адбываецца па той бок прыёмніка. Напрыклад, у што адзеты запрошаныя «зоркі» (кароль беларускай поп-сцэны Аляксандр Саладуха прыйшоў у ярка-жоўтым спартыўным касцюме) і што наліта ў шклянках вядучых (усяго толькі пітная вада).

Музыкант Іван Вабішчэвіч, які выступаў у якасці вядучага і на тэлебачанні, і на радыё, прызнаўся, што на радыё адчувае сябе больш камфортна і душэўна: гэта заўсёды жывы эфір.

— 20 гадоў — сур'ёзная дата для любога бізнесу. У медыясферы тым больш складаней заставацца на плаву і быць вядомымі. Але вам гэта ўдаецца, — павіншаваў радыёстанцыю музыкант. — Ці будзе існаваць радыё праз 20 гадоў? Так, цяпер кажуць, што «аналагавыя» СМІ састарэлі і іх выцесніць інтэрнэт. Прыкладна тое ж самае казалі пра рок-н-рол. І апошнія гадоў 50 яго хаваюць. А ён становіцца ўсё лепшым.

Выязная студыя — не адзіны сюрпрыз, якім парадавала радыёстанцыя сваіх паклоннікаў. Напрыклад, падчас акцыі «Залей за юбилей» штодзень раздавалі па 20 літраў паліва!

Дырэктар Нацыянальнага філіяла Міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі «Мір» у Беларусі Уладзімір ПЯРЦОЎ упэўнены: 20 гадоў — паважны ўзрост для любога медыя. Сёння FM-перадатчыкамі станцыі пакрыты ўсе абласныя і многія раённыя гарады.

— У нас дастаткова стабільная, салідная аўдыторыя, — кажа Уладзімір Пярцоў. — Мы ведаем прыкладны склад нашых слухачоў: мяркуючы па зваротнай сувязі, гэта людзі з добрай адукацыяй, сярэдняга і старэйшага ўзросту. Для іх мы і выстройваем нашу праграмную палітыку — музыку, навіны, забаўляльныя шоу.

Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ

lubneuskaya@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Ішоў у краму — трапіў у эфір

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.