Вы тут

У дзіцячы цэнтр «Арляня» адправіліся працаваць гомельскія студэнты


Ва ўсерасійскі дзіцячы цэнтр «Арляня» Краснадарскага краю адправіліся працаваць байцы выязнога сэрвіснага студэнцкага атрада Гомельскага абкама БРСМ.


За летні перыяд там пабываюць больш як 50 маладых людзей. Умовамі дагавора прадугледжана бясплатнае пражыванне і трохразовае харчаванне за кошт боку, які прыняў іх на работу. Акрамя працоўных будняў, іх чакае і адпачынак: экскурсійныя паездкі, адпачынак на Чорным моры, конкурсы і спаборніцтвы. Дарэчы, гомельскія студэнты — каля 120 чалавек — у Расіі будуць працаваць яшчэ і ў складзе сельскагаспадарчых атрадаў. Першы сакратар абкама БРСМ Ігар Завалей адзначае, што міжнароднае супрацоўніцтва ў рамках студатрадаўскага руху актыўна развіваецца:

— Усё гэта, несумненна, дапамагае набыць мноства новых сяброў і ўражанні на ўсё жыццё.

Падчас трэцяга працоўнага семестра «Лета-2017» штаб студатрадаў плануе працаўладкаваць каля 10 тысяч студэнтаў Гомельшчыны. Традыцыйна гэта будуць сэрвісныя, будаўнічыя, педагагічныя, медыцынскія і іншыя студатрады. Галоўная мэта, якую ставяць перад сабой арганізатары, — уладкаваць кожнага маладога чалавека, які жадае папрацаваць летам.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

іost@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Зарабляй адпачываючы

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?