Вы тут

Што спрыяе апусканню ныркі?


«Растлумачце, калі ласка, што магло паспрыяць апусканню ныркі? Вольга Віктараўна, г. Орша».


Тлумачыць участковы тэрапеўт 11-й гарадской паліклінікі Мінска Кацярына МАШЧАНКА:

— Апусканне ныркі — гэта яе паталагічнае зрушэнне ўніз на два і болей пазванкі пры руху або любым змяненні становішча цела. Развіцца такі стан можа ў выніку зніжэння тонусу мышцаў брушнога прэса, напрыклад пасля шматплоднай або шматразовай цяжарнасці. Бывае, што праблема заключаецца і ў слабасці звязак ныркі, што можа быць абумоўлена нават траўмай, атрыманай у жывот або ў вобласць паясніцы. Але паўплываць могуць і перанесеныя інфекцыйныя захворванні, і рэзкае зніжэнне вагі. Характэрна, што такая паталогія — нефраптоз — часцей развіваецца ў жанчын.

Спозненае або няправільнае лячэнне можа прывесці да ўскладненняў: парушэння мочаспускання, піеланефрыту, вена- і лімфастазу. На ранніх стадыях развіцця захворвання рэкамендуецца насіць эластычны бандаж і займацца фізкультурай, якая будзе ўмацоўваць сценкі брушной поласці. Аднак прызначыць гэта павінен урач, бо ўсё гэта будзе проціпаказана, калі ў нырках ёсць спаечны працэс.

Загаловак у газеце: Нырка не на месцы

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».