Вы тут

Ці праходзіць мода на курэнне?


Гродзенскія сацыёлагі сцвярджаюць: у рэгіёне колькасць курцоў зніжаецца. Гэты працэс намеціўся некалькі гадоў таму. Зараз лічба тытунёва залежных складае 26,7%, што толькі на 2% больш, чым прадугледжвае праграма «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь» на 2016—2020 гады.


Аптымістычна выглядаюць на гэтым фоне і школьнікі. Згодна з апытаннем, назіраецца стабільнае зніжэнне колькасці старшакласнікаў, якія кураць. Пры гэтым лічба тых, хто ніколі не спрабаваў цыгарэт, дасягнула 95%. Яшчэ тры гады таму гэты паказчык складаў 73%.

Як зазначыла загадчыца аддзела грамадскага здароўя Гродзенскага абласнога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Ірына Дубок, лад жыцця бацькоў часта фарміруе адносіны дзяцей да шкодных звычак. Згодна з апытаннем, кураць у кожнай другой сям'і. У асноўным гэта бацька (35%), маці — у 7% анкетаваных. На пытанне «Ці ёсць у цябе сябры, якія кураць?» станоўча адказалі 30% школьнікаў. Спецыялісты лічаць, што гэта пытанне з'яўляецца маркерам распаўсюджанасці курэння сярод вучняў.

Сярэдні ўзрост, калі рэспандэнты пачалі альбо паспрабавалі курыць, — 13 гадоў. 52% адзначылі, што прычынай стала цікаўнасць. Палова апытаных хацелі б кінуць курыць.

Такое рашэнне гатовы прыняць і дарослыя. Некаторыя звяртаюцца па дапамогу да спецыялістаў гродзенскага цэнтра «Псіхіятрыя-наркалогія». Па словах урача-псіхатэрапеўта Вольгі Волкавай-Лагун, пазбавіцца ад шкоднай звычкі ў асноўным імкнуцца мужчыны ад 25 да 40 гадоў. Першыя стварылі сям'ю і маюць маленькіх дзяцей, а другія пачалі адчуваць праблемы са здароўем.

Ірына Дубок адзначыла, што хоць мода на тытунь праходзіць, з'явілася новая пагроза — электронная цыгарэта. Тавар не падлягае сертыфікацыі, хоць медыкі лічаць яго небяспечным для здароўя. Згодна з даследаваннямі, пара цыгарэты спрыяе ўсмоктванню таксічных рэчываў. Захапленне гэтым вырабам можа справакаваць новы віток залежнасці ад курэння.

Маргарыта УШКЕВІЧ

margo@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».