Вы тут

Як кінуць курыць?


Курэнне правакуе абсалютную большасць смерцяў ад раку лёгкага, хранічнага бранхіту і ішэмічнай хваробы сэрца. З ім звязана велізарная колькасць захворванняў: пачынаючы з вышэйпералічаных і заканчваючы туберкулёзам, язвавай хваробай страўніка і дванаццаціперснай кішкі, хваробамі нервовай сістэмы, многімі відамі раку.


Вядома, што амаль кожны курэц рабіў спробу пазбавіцца ад шкоднай звычкі, але, як правіла, гэтага хапае не больш як на тры месяцы. Менавіта ў гэты час важна звярнуцца да спецыяліста, які парэкамендуе лекавую тэрапію, псіхатэрапію. Па кансультацыю лепей звяртацца да ўрача-псіхатэрапеўта або да ўрача-псіхіятра-нарколага. Наркалагічныя кабінеты для лячэння тытунёвай залежнасці ёсць ва ўсіх раёнах, а таксама ў абласных і гарадскіх наркадыспансерах. Лячэнне праводзіцца ананімна і ў асноўным на платнай аснове.

Сярод метадаў пазбаўлення ад такой залежнасці — тэрапія самакіравання. Пацыент навучаецца самакантролю. Для гэтага неабходна запісваць умовы, пры якіх узмацняецца жаданне курыць, а таксама стымулы, якія падахвочваюць да гэтага. Выкарыстоўваецца таксама метад нікацінавага затухання, або паступовага зніжэння спажывання нікаціну за кошт курэння аднолькавай колькасці цыгарэт, але з меншай колькасцю нікаціну. Іншыя метады прадугледжваюць навучанне таму, як абыходзіцца без цыгарэт, фарміраванне пачуцця агіды да тытуню.

Таму, хто хоча кінуць курыць, можна параіць пазбягаць ужывання алкаголю і нават кавы — любых рэчываў, якія зніжаюць кантроль. Неабходна вучыцца спраўляцца са сваім дрэнным настроем, стрэсам і сумам без хімічных падпорак.

Востры нікацінавы сіндром дапамагае зняць нікацінзамяшчальная тэрапія. Гэта патрабуецца тым, хто курыць звыш 20 цыгарэт у дзень, хто бярэцца за цыгарэту на працягу 30 хвілін пасля абуджэння, і асобам, якія ўжо мелі няўдалыя спробы кінуць курыць.

Развітацца з тытунём можна ў адзін момант або паступова, паэтапна. Звычайна першы спосаб падыходзіць тым, хто толькі пачаў, дзецям і падлеткам, а другі — асобам са стажам і ва ўзросце пасля 50 гадоў.

Святлана БАРЫСЕНКА

margo@zviazda.by

Загаловак у газеце: Трэба кідаць

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.