Вы тут

Дадатковыя цягнікі прызначаны па маршруце Магілёў — Крычаў — Клімавічы


Для забеспячэння дастаўкі ўдзельнікаў ХVІ міжнароднага фестывалю дзіцячай творчасці «Залатая пчолка», які пройдзе 1—4 чэрвеня ў Клімавічах, Беларуская чыгунка прызначыла дадатковыя цягнікі рэгіянальных ліній эканом класа па маршрутах Магілёў — Крычаў — Клімавічы і Клімавічы — Крычаў — Магілёў на 1 і 4 чэрвеня.


Першага чэрвеня са станцыі Магілёў-1 састаў будзе адпраўляцца ў 8.47 і прыбываць у Клімавічы ў 10.41, а 4 чэрвеня з Клімавіч — у 15.46 і прыбываць на станцыю Магілёў-1 у 17.43. Аб гэтым паведамілі ў прэс-цэнтры магістралі.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: Дадатковыя на «Залатую пчолку»

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.