Вы тут

Антыфрыз, які не шкодзіць прыродзе


Імпартазамяшчэнне, утылізацыя адходаў, стварэнне новых працоўных месцаў — усе гэтыя задачы заклікана вырашыць новая лінія па вытворчасці экалагічна бяспечнага антыфрызу, якую запусцілі ў ААТ «Гомельхімгандаль».


Прадукт, які тут пачалі выпускаць, новы для постсавецкай прасторы, але не новы для Еўрасаюза. Сёння магутнасці невялікай лініі дазваляюць вырабляць звыш тысячы тон прадукцыі на год. Спачатку маюць намер закрыць толькі пяць працэнтаў унутранага рынку, далей усё будзе залежаць ад попыту.

Справа ў тым, што пасля змешвання інгрэдыентаў атрымліваецца экалагічна бяспечны антыфрыз. Дарэчы, звычайна гэта дастаткова шкодны прадукт, і яго ўтылізацыя — працэс складаны і дарагі. Але ж зроблены па новым рэцэпце, ён не будзе назапашвацца ў глебе і наносіць шкоду навакольнаму асяроддзю, сцвярджае начальнік упраўлення вытворчасці прадпрыемства «Гомельхімгандаль» Віктар Алексенка:

— Пасля выкарыстання антыфрызу яго можна зліваць на глебу, і ён будзе служыць як угнаенне.

Новая вытворчасць адкрылася ў межах праекта «Садзейнічанне пераходу Рэспублікі Беларусь да зялёнай эканомікі», які фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца Праграмай развіцця ААН у партнёрстве з Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі. Запуск вытворчасці дазволіў стварыць шэсць працоўных месцаў.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

іоst@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».