Вы тут

Беларусы будуць купляць валюту без пашпарта


Патрабаванне рэгiстрацыi банкамi пашпартных дадзеных фiзiчных асоб, якiя набываюць замежную валюту, адмяняецца. Адпаведны Указ падпiсаў Прэзiдэнт Аляксандр Лукашэнка.


Нацыянальнаму банку даручана ў трохмесячны тэрмiн забяспечыць прывядзенне актаў заканадаўства ў адпаведнасць з гэтым дакументам i прыняць iншыя меры па яго рэалiзацыi, паведамляе прэс-служба кiраўнiка дзяржавы.

Указ распрацаваны ў мэтах лiбералiзацыi валютнага рэжыму i спрашчэння парадку правядзення валютна-абменных аперацый. Ён уступае ў сiлу пасля афiцыйнага апублiкавання.

Загаловак у газеце: Пашпарт не патрэбен

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.