Вы тут

У канцы мая ў Мінску склалася неспрыяльная сітуацыя для алергікаў


Пыленне бярозы ў Беларусі скончылася, але яно працягвалася даўжэй, чым звычайна: пры малых канцэнтрацыях пылок доўга трымаўся ў атмасферы. У 20-х чыслах месяца з паўночнымі вятрамі пылок бярозы з'явіўся зноў, прычым у вялікай колькасці, бо пачалося пыленне бярозы на поўначы Расіі і на поўдні Фінляндыі.


У Беларусі ў гэты ж час пачалося цвіценне дуба (3-і клас алергеннасці). З'явіўся пылок кіпарысавых (пыліць ядловец, які мае 5-ы клас алергеннасці). Гэтага пылку няшмат, але ў суме ён таксама спрыяе ўзмацненню алергеннай рэакцыі. Пыляць елка і сасна. Іх пылок не з'яўляецца алергенам, але ўзмацняе забруджванне паветра ў горадзе. Дзякуючы дзьмухаўцам, у атмасферы з'явіўся раслінны пух. У горадзе своечасова выкошваюць газоны, але ў прыгараднай зоне дзьмухаўца зашмат. Высокія канцэнтрацыі алергеннага пылку плюс раслінны пух, які хоць і не з'яўляецца алергенам, але раздражняе слізістую, абумоўліваюць развіццё неспрыяльнай сітуацыі для алергікаў.

Калі ў найбліжэйшы час не пройдзе дождж, сітуацыя будзе пагаршацца, бо на падыходзе цвіценне травы і з'яўленне тапалінага пуху. Спецыялісты канстатуюць: такая сітуацыя ў беларускай сталіцы склалася ўпершыню за 11 гадоў, бо звычайна ў Мінску ў апошнія дні мая назіраецца спрыяльная для алергікаў абстаноўка. У сувязі з гэтым тэрмінова патрабуецца дадатковы паліў гарадскіх вуліц або лівень, які пакуль, на жаль, не прагназуецца. Любая вада дапаможа палегчыць сітуацыю.

Людзям, якія хваравіта рэагуюць на цвіценне раслін, спецыялісты раяць, выходзячы на вуліцу, максімальна закрываць адкрытыя ўчасткі цела, а для абароны вачэй выкарыстоўваць акуляры. Не адчыняць у машынах вокны. Часцей прамываць вочы і нос, а ў доме праводзіць вільготную прыборку.

Нагадаем, што адзін раз на тыдзень аэрабіялагічная станцыя BYMІNS Mіnsk публікуе даныя пылковага маніторынгу.

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkаlаеvа@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Выратуе толькі дождж

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.