Вы тут

Вынікі фіналу абласнога этапу конкурсу «Жывая класіка»


26 мая 2017 года на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі” адбыўся фінал абласнога этапу рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”.

Лепшыя юныя чытальнікі са ўсіх раёнаў Мінскай вобласці прыехалі ў Мінск, каб паказаць сваё майстэрства выканання і павагу да класічных твораў беларускай літаратуры .

На святочнае мерапрыемства была запрошана Грамузава Ніна Мікалаеўна, намеснік начальніка аддзела па рабоце з СМІ галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінскага аблвыканкама. У рабоце журы прынялі удзел старшыня Мінскага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Святлана Быкава, члены грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі” вядомыя паэты і пісьменнікі Бажэна Ганушкіна, Сяргей Клімковіч, Генадзь Аўласенка, аўтар навукова-папулярных і энцыклапедычных выданняў, загадчык аддзела маркетынгу выдавецтва “Адукацыя і выхаванне” Дзмітрый Кашавар, дыктар і вядучая тэлеканала “Сталічная тэлебачанне” Ірына Смольская, артыст тэатра і кіно, выкладчык Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў і Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў Ігар Сцяпанаў, пераможца другога Міжнароднага конкусу юных чытальнікаў “Жывая класіка” Віктар Шыман, супрацоўнікі Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі.

Мерапрымства пачалося з выступлення рэктара Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі Сітнікавай Святланы Уладзіміраўны, якая адзначыла важнасць гэтага конкурса для прыцягнення ўвагі грамадскасці да праблематыкі чытання, развіцця дзяцей і падлеткаў праз павышэнне цікавасці да нацыянальнай літаратуры, пашырэння чытацкага кругагляду школьнікаў i пажадала поспехаў ўciм юным чытальнікам Міншчыны.

Багата і разнастайна былі прадстаўлены творы, якія чыталі юныя выканаўцы: вершы народных паэтаў Янкі Купалы, Якуба Коласа, Пятруся Броўкі, Аркадзя Куляшова, Пімена Панчанкі, Ніла Гілевіча, проза Васіля Быкава, Анатоля Клышкі, Янкі Сіпакова і шмат іншых. Асабліва многа твораў, выбраных для выступленняў, было прысвечана скарынінскай тэматыцы (“Кантрабанда” Янкі Сіпакова, “Скарына” Генадзя Бураўкіна, “Пачатак” Уладзіміра Скарынкіна і іншыя). Членамі журы была адзначана высокая падрыхтоўка ўдзельнікаў, таму вызначыць пераможцаў было цяжка як ніколі.

97 удзельнікаў спрачаліся за права прадставіць Мінскую вобласць на рэспубліканскім этапе конкурсу, а пераможцамі сталі

ў 1-й узроставай катэгорыі (пачатковыя класы):

Цэхановіч Багдан, навучэнец ДУА “Сярэдняя школа № 2 г. Мар’іна Горка”, – дыплом 1-й ступені (Якуб Колас, урывак з паэмы “Новая зямля”);

Ізбавіцель Марыя, навучэнка ДУА “Косінская сярэдняя школа Лагойскага раёна”, – дыплом 2-й ступені (Уладзімір Скарынкін, “Пачатак”);

Губін Мацвей, навучэнец ДУА “Чысцінская сярэдняя школа Маладзечанскага раёна”, – дыплом 2-й ступені (Мікола Маляўка,“Я - беларус маленькі”);

Ярашэвіч Дар’я, навучэнка ДУА “Сноўская сярэдняя школа” Нясвіжскага раёна, – дыплом 3-й ступені (Роберт Мінулін,“Пакінуў след свой на зямлі”);

Васіленка Аліна, навучэнка ДУА “Бараўлянская сярэдняя школа № 2” Мінскага раёна, – дыплом 3-й ступені (Максім Багдановіч, “Музыка”);

ў 2-й узроставай катэгорыі (5-6 класы):

Дунчанка Эвяліна, навучэнка ДУА “Заскавіцкі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-базавая школа Маладзечанскага раёна”, – дыплом 1-й ступені (Пятрусь Броўка, “Калі ласка”);

Батракова Мілана, навучэнка ДУА “Уздзенская раённая гімназія”, – дыплом 2-й ступені (Уладзімір Караткевіч, урывак з нарыса “Зямля пад белымі крыламі”);

Міхальцова Вераніка, навучэнка ДУА “Сярэдняя школа № 9 г. Жодзіна”, – дыплом 2-й ступені (Кузьма Чорны, “Маленькая жанчына”);

Меранкова Мілана, навучэнка ДУА “Гімназія № 1 г. Барысава”, – дыплом 3-й ступені (Максім Багдановіч, “Над морам”);

Пунжаль Вікторыя, навучэнка ДУА “Сярэдняя школа № 2 г. Мар’іна Горка”, – дыплом 3-й ступені (Якуб Колас, урывак з паэмы “Новая зямля”);

ў 3-й узроставай катэгорыі (7-8 класы):

Чарнуха Кацярына, навучэнка ДУА “Вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад-сярэдняя школа № 24 г. Барысава”, – дыплом 1-й ступені(Уладзімір Скарынкін, “Пачатак”);

Ляшковіч Аляксей, навучэнец ДУА “Гімназія-каледж мастацтваў г. Маладзечна”, – дыплом 2-й ступені (Ніл Гілевіч, “Роднае слова”);

Гаўрыс Дзяніс, навучэнец ДУА “Бараўлянская гімназія” Мінскага раёна, – дыплом 2-й ступені (Канстанцін Вераніцын, урывак з паэмы “Тарас на Парнасе”);

Мацюшава Лізавета, навучэнка ДУА “Пагарэльцаўская сярэдняя школа” Нясвіжскага раёна, – дыплом 3-й ступені (Віктар Шніп, “Маналог Скарыны”);

Сурвіла Вікторыя, навучэнка ДУА “Старлыгскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа імя І.Аніські” Мядзельскага раёна, –дыплом 3-й ступені (Васіль Жуковіч, урывак з паэмы “Подзвіг Скарыны”);

ў 4-й узроставай катэгорыі (9-10 класы):

Раўтовіч Дар’я, навучэнка ДУА “Сярэдняя школа № 1 г. Любані”, – дыплом 1-й ступені (Мікола Арочка, “Прамаўленні духу Скарыны”);

Лаўрыновіч Глеб, навучэнец ДУА “Будслаўская сярэдняя школа імя Паўліны Мядзёлкі” Мядзельскага раёна, – дыплом 2-й ступені (Янка Сіпакоў, “Кантрабанда”);

Рызмант Анастасія, навучэнка ДУА “Сярэдняя школа № 12 г. Барысава”, – дыплом 2-й ступені (Анатоль Клышка, урывак з нарысу “Францыск Скарына, альбо як да нас прыйшла кніга”);

Волкава Мілана, навучэнка ДУА “Уздзенская раённая гімназія”, – дыплом 3-й ступені (Ніна Мацяш, “Маналог каханай Кастуся Каліноўскага”);

Санкевіч Надзея, навучэнка ДУА “Старасвержанская сярэдняя школа” Стаўбцоўскага раёна, – дыплом 3-й ступені (Янка Сіпакоў, “Кантрабанда”).

Віншуем юных чытальнікаў і іх педагогаў з перамогаю!

oo-spb.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».