Вы тут

Выява сімволікі — толькі на сайтах дзяржорганаў


Падчас разгляду звароту грамадзяніна па пытанні рэкламы прэпарату для пахудзення, размешчанай у інтэрнэце, Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю было ўстаноўлена парушэнне заканадаўства ў частцы выкарыстання выявы дзяржаўнай сімволікі (герба) і назвы дзяржаўнага органа (Міністэрства аховы здароўя).


У адпаведнасці з артыкулам 10 Закона «Аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь», выява Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь у глабальнай камп'ютарнай сетцы інтэрнэт можа размяшчацца толькі на афіцыйных сайтах дзяржаўных органаў. Згодна з пунктам 9 артыкула 10 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб рэкламе», у рэкламе не дапускаецца выкарыстанне найменняў арганізацый, сімволікі асобамі, якія не маюць права на такое выкарыстанне.

З-за таго, што сайт, на якім размяшчалася неналежная рэклама, не зарэгістраваны на тэрыторыі Беларусі, Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю прыняты меры па абмежаванні доступу да яго.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.