Вы тут

​Робапчолы заменяць жывых


Папуляцыя пчол штогод скарачаецца, прымушаючы навукоўцаў, пчаляроў і звычайных людзей сур'ёзна асцерагацца непрыемных наступстваў, з якімі чалавецтва можа сутыкнуцца ў тым выпадку, калі карысныя насякомыя канчаткова знікнуць. Таму даследчыкі пачалі шукаць магчымыя шляхі вырашэння гэтай праблемы.


Адзін з варыянтаў прапанавалі даследчыкі з політэхнічнага ўніверсітэта Варшавы — яны распрацавалі робатаў-пчол, здольных самастойна апыляць расліны. Першае пакаленне робапчол стварылі ўжо пару гадоў таму. Тады прылады не ўмелі лятаць і маглі апыляць расліны, толькі перасоўваючыся на колах. Цяпер польскія інжынеры сапраўды змаглі стварыць нешта падобнае на жывых насякомых. Абноўленая версія робапчалы ўяўляе сабой невялікі беспілотны робат, адмыслова распрацаваны для апылення раслін. Працуе ён аўтаномна, амаль не патрабуючы ўдзелу чалавека. B-Drоіds, так называюцца гэтыя беспілотнікі, пакуль знаходзяцца на ранняй стадыі распрацоўкі, але спецыялісты, якія займаюцца іх стварэннем, сцвярджаюць, што ўжо праз год-паўтара яны прадставяць цалкам рабочую версію прылады. Усё б нічога, але гэтыя робаты хутка «стамляюцца» — аднаго зараду акумулятара хапае ўсяго на некалькі хвілін палёту

Іван КУПАРВАС

hvir@zviazda.by

Загаловак у газеце: ​Робапчолы замест жывых

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.